image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урок бяспекі для супрацонікаў цэнтру турузма і краязнаўства (Старадарожскі раён)

56

Традыцыйная прапагандыстская і прафілактычная работа старадарожскіх ратавальнікаў не спыняецца ні на адзін дзень, прадаўжаючы сваё “шэсце” па працоўных калектывах, сельскіх і бацькоўскіх сходах, школах і дзіцячых садках. У рамках гэтай важнай дзейнасці 8 лістапада была арганізавана сустрэча ратавальнікаў з працоўным калектывам цэнтру турузма і краязнаўства, у якой прыняў удзел Андрэй Юрэвіч, намеснік начальніка Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сваім выступленні ратавальнік засяродзіў увагу на статыстыцы МНС, прывеў прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым годзе на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі ў цэлым. Прааналізаваўшы прычыны іх узнікнення, ратвальнік заклікаў прысутных да больш пільнага стаўляння да свайго жыцця і здароўя.

-                    Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды відавочна сведчыць: будзь сам чалавек прадбачлiвым, асцярожным - бяды можна было б пазбегнуць, - пракаментаваў Андрэй Мікалаевіч. - Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не выкарыстоўваць пры топцы гаручыя вадкасці, не перагружаць электраправодку. Здавалася б, што перашкаджае людзям выконваць гэтыя правілы? А вынік такіх паводзін носіць вельмі сумныя наступствы. Амаль кожны мяркуе, што бяда абміне яго дом бокам, не закране яго родных і блізкіх, думае, што наперадзе яшчэ шмат часу, каб адрамантаваць печ, памяняць разетку, замяніць электраправодку ... І як вынік – пажар, разбураны дом, страчаная жыццё ...

У сваім выступленні вогнеборац надаў асаблівую ўвагу праблеме гібелі дзяцей на пажарах з-за свавольстваў з агнём і заклікалі дарослых з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечнага вольгага часу, сумеснымі намаганнямі забяспечыць захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

У канцы сустрэчы усе прысутныя атрымалі буклеты і памяткі, якія яшчэ не раз нагадаюць аб правілах бяспекі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть