image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Асцярожнасць не пашкодзіць…(Мядзельскі раён)

72

Папярэджанню пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама прафілактыцы п'янства, асацыяльнага ладу жыцця, сямейнага недабрабыту сёння надаецца асаблівая ўвага. І ў гэтым важную ролю адыгрывае, у першую чаргу, праца з насельніцтвам. На тэрыторыі сельскіх Саветаў актыўна дзейнічаюць назіральныя камісіі, ажыццяўляюцца выязныя прыёмы, працуюць інфармацыйныя і мабільныя групы, рэгулярна праводзяцца сельскія сходы грамадзян.

Адзін з такіх сходаў прайшоў у аўторак, 6 лістапада, у вёсцы Жалезнікі. З жыхарамі населенага пункта сустрэўся выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль. Ён распавёў аб становішчы з пажарамі у раёне і ў цэлым па вобласці, прывёў статыстыку і пэўныя заканамернасці, выяўленыя пры аналізе прычын ўзнікнення пажараў.

- Тут на першае месца можна паставіць ўжыванне алкаголю і часта, як следства, курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. – адзначыў Юрый Іванавіч. – Не трэба забываць і пра наступленне асенне - зімовага пажаранебяспечны перыяду. Менавіта ў гэты перыяд лідзіруюць “печкавыя пажары”, а адбываецца гэта таму, што гаспадары эксплуатавалі печку з парушэннем норм і правілаў пажарнай бяспекі. Бо калі не ўсё, то вельмі многае залежыць ад кожнага з нас – дадаў Юрый Вашкінэль.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнік акцэнтаваў увагу на важнасці агучаных у працэсе сходу пытанняў. Адзначыў, што і ў далейшым работнікі МНС будуць папярэджваць, пераконваць, а калі неабходна, то і прымушаць да выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці людзей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть