- 220137 г. Мінск, вул.Несцерава, 9а
-
(+375 17) 273-39-99
(+375 17) 273-88-51
-
(+375 17) 273-39-99
(+375 17) 273-88-51
- minobl@mchs.gov.by
Аб установе
У адпаведнасці са Статутам установы «Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», зацверджанага Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2003 г. №220 "Аб зацвярджэнні статутаў устаноў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" мэтамі і задачамі дзейнасці ўстановы "Мінскае абласное ўпраўленне МНС" з'яўляюцца:
- арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай бяспекі;
- арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (далей - ДСНС), грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі;
- ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных і іншых функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;
- кіраванне грамадзянскай абаронай;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў у сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі;
- арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і парушэнні супрацьпажарных правілаў, вядзенне адміністрацыйнага працэсу;
- выкананне комплексу задач і мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi;
- аналіз адбытых пажараў і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, падрыхтоўка кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый;
- арганізацыя, непасрэднае кіраўніцтва, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (далей - падначаленыя падраздзяленні) па пытаннях гарнізоннай і дзяжурнай службаў, падтрыманне іх высокай боегатоўнасці;
- правядзенне кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне падпарадкаваных падраздзяленняў адпаведнымі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўка і выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кадраў на вылучэнне;
- арганізацыя, кантроль і кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і эканамічнай працай падпарадкаваных падраздзяленняў;
- матэрыяльна-тэхнічнае, рэчавае забеспячэнне і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных падраздзяленняў;
- выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам.
Назад