- 220137 г. Мінск, вул.Несцерава, 9а
-
(+375 17) 273-39-99
(+375 17) 273-88-51
-
(+375 17) 273-39-99
(+375 17) 273-88-51
- minobl@mchs.gov.by
Як стаць выратавальнікам?
-
Прыём на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях апісаны ў Палажэнні аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2013 г. № 22.
У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння работнікамі органаў і падраздзяленняў з'яўляюцца прынятыя на службу грамадзяне Рэспублікі Беларусь (далей - грамадзяне), якім ва ўстаноўленым парадку прысвоены спецыяльныя званні.
Згодна з пунктам 11 Палажэння, на службу па кантракце прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню асноўнай адукацыi, выконваць задачы, ускладзеныя на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.
На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 25 гадоў, калі да дня дасягнення гранічнага ўзросту знаходжання на службе (48 гадоў) яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў (выслуга 20 гадоў і больш).
Абмежаванні для прыёму на службу вызначаны пунктам 15 Палажэння.
Для разгляду магчымасці прыёму на службу неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны (абласны, гарадскі альбо раённы) орган па надзвычайных сітуацыях. Пры сабе мець пашпарт, ваенны білет, працоўную кніжку (пры наяўнасці), дакументы аб адукацыі, характарыстыку з апошняга месца працы (вучобы).
Кантактныя тэлефоны кадравых службаў і кіраўнікоў размешчаны ў раздзелах сайта «Тэрытарыяльныя ўпраўленні», «Універсітэт», «Навукова-даследніцкі інстытут», «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» и «Авіяцыя МНС».
Тэлефоны кадравых службаў тэрытарыяльных упраўленняў і падраздзяленняў МНС можна таксама паглядзець ТУТ.
Решение о приеме на службу принимается исходя из результатов прохождения кандидатом военно-врачебной комиссии, предварительного изучения его личных, моральных и деловых качеств, данных специальной проверки и ряда других обстоятельств.
Гарантыі і кампенсацыі для работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях прадугледжаны п. 12 Палажэння.
Грашовае забеспячэнне асоб радавога і начальніцкага складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь дыферэнцыравана ў залежнасці ад іх службова-пасаднага становішча, часу знаходжання на службе, кваліфікацыі, асаблівасцяў выканання ўскладзеных абавязкаў і ўмоў праходжання службы.
Пытанні, якія часта задаюць у кадравую службу:
Ці захаваецца выслуга гадоў і званне, калі праходзіў раней службу ў МНС Расіі (Украіны, Казахстана і г.д.)?
- у сувязі з адсутнасцю міждзяржаўных прававых пагадненняў перыяды службы ў МНС іншых дзяржаў пры паступленні на службу ў МНС Рэспублікі Беларусь у стаж службы, якія ўлічваюцца пры вылічэнні выслугі гадоў для назначэння пенсіі, не залічваюцца. Пры атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы мужчынскага полу падлягаюць пастаноўцы на воінскі ўлік у ваенных камісарыятах, дзе ім прысвойваецца воінскае званне. Пры прыёме на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях грамадзянам прысвойваюцца першыя спецыяльныя званні, роўныя іх вайсковым званням.
Ці магу я перавесціся на службу ў МНС Рэспублікі Беларусь з МНС іншай дзяржавы?
- прыём на службу ў парадку пераводу з іншых дзяржаў у органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаны.
Назад