image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка «Жанчыны ў МНС - хто яны?»: Алена Зенюк і Анастасія Мардасевіч (Капыльскі раён)

975

Прадстаўніцы слабага полу, якія служаць у МНС, – усе, як адна, з моцным характарам, гатовыя на свае кволыя плечы ўзяць сур'ёзную адказнасць.

Сярод капыотскіх выратавальнікаў ёсць дзяўчыны ў пагонах – дыспетчары цэнтру аператыўнага кіравання Алена Зенюк і Анастасія Мардасевіч. Для дзяўчат паблажкі не прадугледжаныя: Алена і Анастасія, як і ўсе супрацоўнікі, здаюць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы ­– пацвярджаюць сваю прафесійную прыгоднасць.

Алена ганарыцца сваёй прафесіяй, хоць першапачаткова ў гэтую мужчынскую структуру яе прывяло жаданне бацькі, які вельмі хацеў бачыць на плячах дачкі пагоны.

Анастасія за час працы паспела абзавесціся сям'ёй, дзе ўсё – аднадумцы. Муж Вадзім – супрацоўнік Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сын, мяркуючы па ўсім, – таксама будучы работнік выратавальнай службы. Хлопчык ужо выразна вызначыўся з прафесіяй: яна павінна быць такой, як у мамы з татам.

На працягу змены паступае нямала званкоў, і ў сувязі з гэтым бываюць, вядома ж, і кур'ёзныя выпадкі. «Як пасмажыць бульбу?», «Як спыніць пажар у сэрцы?» – і такія пытанні даводзілася чуць дыспетчарам. Але ў большасці выпадкаў усё ж тэлефануюць людзі, для якіх упэўнены голас на другім канцы провада – выратавальны круг для тапельца.

«Дзяжурная служба МНС. Чым Вам дапамагчы? »... А далей – аператыўнасць, дакладнасць і зладжанасць дзеянняў, што выконваюцца за лічаныя секунды.

“Без права на памылку!”– так коратка характарызуюць сваю працу Алена і Анастасія. І гэта сапраўды так, бо менавіта ад прафесіяналізму дыспетчара вельмі часта залежыць зыход аперацыі, за якой стаіць жыццё і лёс людзей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть