image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечна там, дзе не парушаюць правілы! (Клецкі раён)

414

Ёсць вядомая прыказка: «Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смеццяць». З большага гэтую прыказку можна ўжыць і да тэматыкі бяспекі, бо часцей за ўсё надзвычайныя адбываюцца там, дзе правілам бяспекі не толькі не надаюць належнай увагі, але яшчэ і парушаюць іх.

На гэту тэму размаўляла з работнікамі Клецкай раённай ветэрэнарнай станцыі інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вольга Іванейчык. Яна адзначыла, што многія грамадзяне сталі больш уважлівымі, больш асцярожнымi пры абыходжанні з агнём, больш адказнымі пры забеспячэнні пажарабяспечнага стану сваіх домаўладанняў. Аднак поруч з гэтай станоўчай тэндэнцыяй, на жаль, па-ранейшаму ёсць некаторыя "але"...

Па-ранейшаму ў агні часцей за ўсё гінуць людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, якія дапускаюць курэнне ў доме, у ложку; па-ранейшаму пажары адбываюцца ў тых дамах, дзе жывуць нядбайныя гаспадары, якія не жадаюць выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі; па-ранейшаму безадказныя бацькі пакідаюць без нагляду дзяцей, захоўваюць небяспечныя прадметы ў даступных для дзяцей месцах.

Работнік МНС адзначыла, што толькі сам чалавек нясе адказнасць за спраўнасць ў доме электраабсталявання і электраправодкі, печаў і іншых цеплагенерыруючых прылад, і ўжо тым больш, за іх правільную эксплуатацыю і выкарыстанне. Пажар з-за кароткага замыкання – значыць, гаспадар домаўладання своечасова не адрамантаваў старую праводку, дазваляў яе эксплуатацыю з наяўнасцю ў ёй скрутак, жучкоў, або з адсутнасцю засцерагальнікаў. Пажар пачаўся з-за пячнога абсталявання – значыць, печ не была своечасова адрамантаваная, эксплуатавалася з расколінамі каля топкі або ў коміне, адсутнічаў ліст перад топкай, ці проста топка вялася бескантрольна, дапускаўся перакал печы.

Асаблівую увагу інспектар прапаганды звярнула на тэму неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Яна нагадала, што гэта адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў. Пры гэтым большасць загінулых на такіх пажарах людзей знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. І ў такіх выпадках гаворка ідзе не толькі аб пагардзе правіламі бяспекі, а пра нядбайнае стаўленне людзей, якія дапускаюць курэнне ў ложку, да самога жыцця і, што яшчэ страшней, жыцця родных і блізкіх. Пацверджанне таму – шматлікія трагічныя прыклады з рэальнага жыцця. Прагляд відэафільма “Ахвяры загубнай звычкі” толькі пацвердзіў словы работніка МНС. Пасля Вольга Анатольеўна рассказала прысутным пра акцыю “Не прапальвай сваё жыццё!” і новую кампанію “Не чакай белачку – тушы недакурак” і заклікала ўсіх быць уважлівымі і асцярожнымі ў любых жыццёвых абставінах, каб не стаць ахвярай той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть