image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

А ў вашым доме ёсць курцы?.. (Бярэзінскі раён)

319
У рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” інспектар прапаганды Бярэзінскага райадзела па надзвычайных сітуацыях наведала працоўны калектыў сацыяльнага цэнтра. 

Работнікі, занятыя ў сацыяльнай сферы, мабыць, бліжэй за іншыя службы да людзей з асобных катэгорый – менавіта тых, каму неабходная дадатковая ўвага і абарона дзяржавы. Гэта састарэлыя людзі, інваліды, сіроты. Многія з іх карыстаюцца падтрымкай дзяржавы ў выглядзе дапамогі з боку сацыяльнага работніка. А хто як не ён – адзін з самых блізкіх людзей для хворага ці пажылога грамадзяніна? Хто, як не ён, ведае побыт і праблемы свайго падапечнага? Падчас гутаркі людзям расказалі пра прычыны пажараў у раёне, нагадалі абавязкова правяраць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў у людзей на абслугоўванні, інфармаваць пра “праблемныя” печкі і іншыя недахопы проціпажарнага кшталту. Забаўляльны момант “разбавіў” сур’ёзнасць мерапрыемства: прысутным было прапанавана на магнітнай дошцы скласці ў парадку паслядоўнасці дзеянняў пэўныя карткі. Сітуацыі для гульні былі розныя – пажар у доме, узгаранне электрапрыбора, парадак карыстання вогнетушыцелем. Прынцып прывядзення яго ў “баявы” стан быў прадэманстраваны і наяўна.  Па выніках акцыі ўсе прысутныя атрымалі карысныя памяткі, буклеты, брашуры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть