image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вы ўсе яшчэ курыце? Не чакайце белачку, надзейна тушыце недакурак! (Бярэзінскі раён)

730

У памяшканні бярэзінскага аўтавакзала, на астановачных пунктах горада і ля магазіна “Еўраопт” прайшоў першы этап акцыі ратавальнікаў. 

Нават сваёй назвай – “Не прапальвай сваё жыцце!” - яна нагадвае пра вялізнае зло, што нясе цыгарэта для жыцця і здароўя чалавека. Інспектару прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях дапамагалі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. “Так, я куру…” – прыходзілася чуць ад многіх пасажыраў аўтавакзала. На жаль, амаль усе жанчыны, што прынялі ўдзел у акцыі, прызналіся ў сваёй дрэннай звычцы. А вось мужчыны – наадварот: многія ганарыліся, што даўно супынілі сяброўства з цыгарэтай. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў буклеты “Не прапальвай сваё жыццё!” і памяткі пра выкананне нормаў пажарнай бяспекі ў жыллі.

Як паказвае жыцце, штосьці забараняць людзям – бесперспектыўны занятак: чалавек зробіць тое, што жадае. Таму галоўнае, на што звярталі мы ўвагу пры гутарках з людзьмі, – не столькі адмова ад курэння, колькі пошук новых, больш бяспечных месцаў для курэння: напрыклад, не ў ложку ці крэсле, а на вуліцы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть