image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вывучаем “Азбуку бяспекі” у новай школе (Мядзельскі раён)

479

Як вядома, лепшым спосабам барацьбы з небяспечнай сітуацыяй з'яўляецца папярэджанне такой сітуацыі. У цяперашні час наспела жыццёвая неабходнасць развіцця культуры асабістай бяспекі, і ў прыватнасці культуры бяспекі жыццядзейнасці. І гэтыя пытанні для дзяцей вельмі важныя. Таму дарослыя павінны надаваць ім належную ўвагу.

Як правіла, калі ўзнікае пажар, то гэта здараецца раптам і агонь распаўсюджваецца вельмі хутка. Калі падчас купання, напрыклад, звяло нагу сударагай і ты пачынаеш тануць, то тут таксама нельга медліць. Не разгубіцца ў той ці іншай сітуацыі бывае амаль што немагчыма, а калі ў дзіцяці недастаткова ведаў, то абставіны могуць развівацца па найгоршаму сцэнарыю. Выратавальнікі заўсёды шукаюць новыя, крэатыўныя формы і метады данясення “бяспечнай” інфармацыі да насельніцтва.

9 лістапада адбылася радасная падзея для жыхароў аграгарадка Занарач: тут адкрыла свае дзверы новая установа адукацыі. У аднапавярховым будынку размясціліся сучасныя класы, спартыўны зал. Ва ўстанове абарудавана таксама некалькі рэкрэацый , адна з іх – “Азбука бяспекі”, якая будзе спрыяць фармаванню ў хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковых класаў навыкаў бяспечных паводзін. Аб тым, якія правілы неабходна выконваць, каб не дапусціць пажару раскажа стэнд з інфармацыяй супрацьпажарнай накіраванасці. Аб правілах паводзін на водных аб’ектах у летні і зімні час нам падрабязна раскажа наступны стэнд. Аб тым, што будаўнічыя пляцоўкі, бяздомныя жывёлы, незнаёмыя людзі, адчыненыя вокны і многае іншае тояць у сабе небяспеку – наступны стэнд. Хто з дзяцей не любіць мультфільмыЛюбяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Для гэтага на нашай рэкрэацыі ўсталяваны тэлевізар, які будзе дэманстраваць відэаролікі па асновах бяспекі жыццядзейнасці і, канечне ж, мультфільм “Чароўная кніга”.

Выходзім на вуліцу – а там іміджавая пляцоўка МНС, на якой ўжо ў першы дзень сабралася шмат дзетвары.

–        Мы вельмі рады, што ў нас цяпер ёсць новая школа. У нас шмат тут чаго цікавага, а самае галоўнае – сучаснага і бяспечнага. Напрыклад на вулічнай пляцоўцы можна не толькі пагуляць з сябрамі, але і ўспомніць правілы бяспекі, – кажа адзін з вучняў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть