image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрика "Первые шаги в профессию": Руслан Реут и Александр Щиров (Мядельский район)

491

Маладое папаўненне

Колькі прафесіяналізму, мужнасці і вытрымкі неабходна мець чалавеку, каб, рызыкуючы сваім жыццём, супрацьстаяць вогненнай стыхіі! Сапраўды, выратавальнікі – гэта дужыя, самаадданыя людзі, якія ў любой сітуацыі могуць прыняць правільнае рашэнне. І ў той жа час яны самыя звычайныя грамадзяне, якія, як і многія іншыя, спяшаюцца на працу, клапоцяцца пра сям’ю, цэняць калектывам, у якім служаць.

У жніўні мінулага года калектыў выратавальнікаў Мядзельшчыны папоўніўся двума маладымі афіцэрамі. Пасля заканчэння Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь прыйшлі начальнікамі каравула ў пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1 г. Мядзела – лейтэнант унутранай службы Руслан Рэут, а ў пажарную аварыйна-выратавальную часць № 4 к.п. Нарач – лейтэнант унутранай службы Аляксандар Шчыраў.

Першым суразмоўцам стаў Аляксандар, які знайшоў крыху часу для гутаркі.

– Раскажы, калі ласка, што паўплывала на выбар менавіта гэтай прафесіі?

– Нарадзіўся і вырас я ў Маладзечне. І так атрымалася, што дом, у якім жыву, знаходзіцца побач з пажарнай часцю. Практычна кожны дзень назіраў, як з гукам сірэн выязджалі аўтацыстэрны і імчаліся на дапамогу туды, дзе яна неабходна. Магчыма, менавіта гэта падштурхнула мяне выбраць прафесію выратавальніка. Некалькі разоў ездзіў самастойна на Дзень адчыненых дзвярэй у тады яшчэ Камандна-інжынерны інстытут МНС.

– Ці складана было вучыцца?

– У вучобе самым складаным было «жыццё па распарадку»: строгая дысцыпліна, казарменны рэжым. Аднак, як той казаў, «да ўсяго прывыкаеш», вось і я прывык. Актыўна ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах, двойчы – ва ўрачыстым парадзе на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У вучобе таксама не адставаў ад сваіх калег, не быў выдатнікам, але сесіі здаваў без «хвастоў», завучваць не даводзілася, так як схопліваў усё хутка. Ды, і стараліся ўсе здаваць своечасова, бо ад гэтага залежала працягласць нашага адпачынку: вельмі хацелася даўжэй пабыць дома, дзе акрамя бацькоў мяне чакаў малодшы брат.

– Брат, можа, таксама пойдзе па тваіх слядах і стане выратавальнікам?

– Не. Ён марыць стаць праграмістам і цяпер ушчыльную займаецца з рэпетытарамі.

– Ці даводзілася падчас вучобы прымаць удзел у тушэнні пажараў? Ці памятаеш ты свой першы пажар?

– Так, даводзілася. Удзельнічаў і ў тушэнні пажараў у шматкватэрных жылых дамах, і ў прыватным сектары, і ў тушэнні ляснога пажару – тут прыйшлося папрацаваць з раніцы і да позняга вечара. А першы мой пажар нічым не прыкметны: паступіла паведамленне аб тым, што ў шматкватэрным жылым доме гарыць смеццеправод. Калі мы прыбылі да месца, загаранне было патушана першымі падраздзяленнямі, таму нам заставалася толькі агледзець, ці усе патушана, і выветрыць памяшканні, – усміхаецца.

***

Наступным маім суразмоўцам стаў Руслан Рэут, які распавёў пра тое, што аб прафесіі выратавальнік-пажарны ён ведае не па чутках. З самага дзяцінства ён бачыў дома форму выратавальніка: яго бацька Аляксандр Рэут 16 гадоў адпрацаваў вадзіцелем у адным з падраздзяленняў Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

– Ды, і ў школу часта прыходзілі супрацоўнікі МНС, расказвалі пра прафесію выратавальніка, арганізоўвалі паездкі на Дні адчыненых дзвырэй у інстытут. У такіх паездках я ахвотна ўдзельнічаў. Таму пра прафесію не давялося нават і задумвацца. Пасля ўступных выпрабаванняў стаў курсантам ўстановы адукацыі “Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь”. Першы год вучобы правялі ў вёсцы Юхнаўка Мінскага раёна, дзе праходілі курс маладога байца. Спачатку было складана прывыкнуць да распарадку, фізічнай нагрузкі, хаця са спортам у школе быў на “ты”. Займаўся фехтаваннем, валейболам, гіравым спортам – усім пакрыху. У студэнцкія гады быў членам зборнай універсітэта па гіравым спорце. Вучоба давалася лёгка, ды і стараўся вучыцца, бо не хацелася закрываць “хвасты” ў той час, калі большасць сяброў на адпачынку.

Прыехаўшы ў Мядзел адразу наведаў падраздзяленне. Кажа, што прынялі яго тут вельмі добра. У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці добры калектыў. Хаця ўсе рознага ўзросту, але няма такога, што ты яшчэ малады, табе самому яшчэ вучыцца і вучыцца, а ты ўжо начальнік. Увогуле ніякага панібрацтва няма, разумеюць, што скажаш – тое зробяць без лішніх пытанняў і непаразуменняў.

– Як бавіш вольны час?

– Працягваю займацца гіравым спортам, таму ў вольны ад службы час наведваю фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і трэніруюся, каб падтрымліваць добрую фізічную форму. Ды, і ў жніўні гэтага года стаў, як кажуць, “сямейным чалавекам”, таму вольны час прысвячаю сямейнаму жыццю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть