image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ці бяспечны ваш электраабагравальнік? (Бярэзінскі раён)

532
Ацяпляльны сязон яшчэ не распачаўся, а ў халоднае надвор’е так хочацца цяпла і ўтульнасці ў доме! Шчасліўцы тут – уладальнікі печаў, а вось гаспадары кватэр пачынаюць задумвацца пра выкарыстанне электрычных абагравальнікаў. Варта нагадаць меры бяспекі, якія неабходна выконваць, каб карысны прыбор не прывеў да пажару.

• Па-першае, ён павінен быць толькі сертыфікаваным. Перад тым, як карыстацца прыборам, уважліва прачытайце інструкцыю. Звярніце ўвагу на час эксплуатацыі прыбора і патрабаванні да дапушчальнага току;

• калі ў адну разетку падключыць адразу кампутар, абагравальнік, пыласос, то нагрузка можа апынуцца непасільнай для сеткі. Памятайце пра гэта і эксплуатуйце магутныя бытавыя прыборы па чарзе. Асабліва гэта тычыцца дамоў са старой электраправодкай. Калі пры ўключэнні таго ці іншага электрапрыбора асвятленне становіцца ледзь цямнейшым – гэта прыкмета таго, што сетка перагружаная. А перагрузка – прадвеснік пажару;

• нельга пакідаць працуючы абагравальнік без нагляду. Ні ў якім разе не пакідайце ўключаным абагравальнік на ноч;

• сушыць на абагравальніках рэчы – не самая лепшая ідэя, гэта можа скончыцца пажарам;

• як і любы іншы электрапрыбор, неабходна ўсталяваць абагравальнік на адлегласці ад фіранак і мэблі;

• не дазваляйце дзецям гуляць з прыборам.

 

Што рабіць, калі загарэўся электрапрыбор?

• даставайце вілку з разеткі, а калі такой магчымасці няма - абясточвайце кватэру праз электрашчыт на лесвічнай клетцы;

• спрабуйце справіцца з узгараннем самастойна да прыезду ратавальнікаў (калі полымя невялікае і вашым жыцці і здароўю нічога не пагражае) – накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай – так вы перакрыеце доступ паветра да агню. Паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй, парашком;

• вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін? Не губляйце час і выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть