image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Камфорт і… праблема (Мядзельскі раён)

383

Дамы з пячным ацяпленнем у зімовы час – гэта камфорт і праблема, асабліва для тых, хто пра печку ўспамінае толькі тады, калі яе трэба паліць. Між іншым, пячное ацяпленне не церпіць абыякавасці.

Каб пазбегнуць трагедый, звязаных з “пячнымі пажарамі”, варта шчыліны і зазоры ў кладцы замазаць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама шчыліны ў дымаходзе. Таму пабелены комін заўсёды падкажа гэту праблему чорнай плямай.

Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні. Прычын для загараннятам таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свій тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” – комін. У лепшым выпадку – патынкаваны, пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры, і замест дома – папялішча.

Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – пераграванне печы. Пры моцных маразах, кабпазбегнуць бяды, лепш паліць у печы два разы у суткі з некаторым інтэрвалам. Попел і вуглі патрэбна высыпаць у яму далей ад пабудоў, папярэдне затушыўшы вадой.

Каб гарачыя вуглі, якія выпадкова выпалі з топкі, не прывялі да пажару, перад ёй на драўлянай падлозе неабходна прыбіць металічны ліст памерам не менш за 50х70 сантыметраў. Ніколі не пакідайце адчыненымі дзверцы топкі і печ без нагляду. Не распальвайце дровы бензінам ці газай, бо гэта таксама прамы шлях да бяды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть