image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як засцерагчыся ад навальніцы і шаравой маланкі? (Мядзельскі раён)

642

Нашы далёкія продкі лічылі, што навальніца - гэта пакаранне за грахі, мы ж ведаем, што гэта цалкам звыклая прыродная з'ява, і яшчэ мы ведаем, што баяцца трэба не грому, а маланку. Гэта прыродная з’ява можа таксама “паслужыць” узнікненню пажару.

Не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы паводзін падчас навальніцы, а для гэтага разбяром, якія месцы, прадметы з’яўляюцца найбольш небяспечнымі.

Самым небяспечным раёнам у гэтым выпадку з'яўляецца сельская мясцовасць – большая частка няшчасных выпадкаў адбываюцца менавіта тут. Вельмі часта ахвярамі маланкі становяцца прадметы, якія стаяць асобна. Адсюль першае правіла - ніколі не хавайцеся ад маланкі пад самастойна стаячымі дрэвамі, пад высокімі металічнымі канструкцыямі, памятаеце, маланка ніколі не трапляе ў хмызняк, лепш хавайцеся пад ім. Другая па небяспецы мясцовасць - вада. Не знаходзьцеся ў вадзе падчас навальніцы, не разбівайце палатку на адкрытым беразе вадаёма, каб не стаць “мішэнню маланкі”. А самае бяспечнае месца - сухія раўніны, лагчыны паміж пагоркамі.

Яшчэ не варта забываць пра такую з’яву, як шаравая маланка. Что ж гэта за “звер”? Калі падчас навальніцы на сценах вашага пакоя назіраюцца аранжавыя водсветы, і вам здаецца, быццам за акном развялі вогнішча, не верце гэтаму - да вас у госці просіцца шаравая маланка. Шаравая маланка - гэта шар дыяметрам ад 10 да 35 сантыметраў. Часцяком мае жоўты колер (не выключаюцца і іншыя колеры: калі нават нешта перад вамі мае расфарбоўку мухамора, ніхто не гарантуе, што гэта - не шаравая маланка), тэмпература яго ад 100 да 1000 градусаў, а вага 5-7 грамаў. Шаравая маланка проста любіць пранікаць ў дамы. Прадметы і перашкоды на шляху яе ніколькі не палохаюць. Яна ўмее пранікаць у розныя шчыліны. Але вось вылятаць з іх яна, хутчэй за ўсё, “не навучылася”.

А зараз некалькі правіл паводзін пры сутыкненні з шаравой маланкай:

- калі ў памяшканні шаравая маланка, не хапайцеся за жалезныя прадметы;

- не спрабуйце ўцячы ад яе;

- не спрабуйце выгнаць яе венікам, кнігай і іншымі прадметамі;

- станьце нерухома, захоўвайце спакой;

- калі побач дзверы, а шаравая маланка на прыстойнай адлегласці ад вас, атуліцеся за дзвярыма.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть