image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ртуць – вельмі небяспечная! (Мядзельскі раён)

455

Сёння металічная ртуць шырока прымяняецца ў быце і ў прамысловай вытворчасці. Часам мы нават не здумваемся над тым, якую небяспеку тоіць неакуратнае абыходжанне з прыборамі, якія яе ўтрымліваюць. Увогуле ртуць – моцны яд, згубнае ўздзеянне якога праяўляецца не адразу. Пары і злучэнні яе здольны накоплівацца ў нырках, печані, сардэчнай мышцы, мозгу, страўніку. Яны пашкоджваюць клеткавыя мембраны, зніжаюць актыўнасць ферментаў. Асабліва ўспрымальныя да дзеянняў пары ртуці дзеці. Аказваецца, нават 2 грамы небяспечнага рэчыва, раскаціўшыся па аднапакаёвай кватэры з тэрмометра, які разбіўся, павялічваюць гранічна дапушчальную канцэнтрацыю пароў у два разы.

Што ж рабіць, калі ўсё ж маленькія кропелькі ртуці аказаліся на падлозе? Па – першае, уключыце настольную лямпу – серабрыстыя кропелькі будуць бачны як на ладоні. Па – другое, надзеньце гумовыя пальчаткі, абараніце органы дыхання хаця б вільготнай марлявай павязкай. Нельга выціраць ртуць анучай – гэта прывядзе да яе размывання і павелічэння паверхні выпарэння. Не збірайце яе пыласосам і венікам, не выкідвайце ва ўнітаз. Для збору шкоднага рэчыва неабходна прыгатаваць напоўнены вадой слоік са шчыльнай накрыўкай, звычайны валасяны пэнзлік, гумовую грушу, папяровы канверцік, лейкапластыр, мокрую газету, анучу, раствор марганцоўкі ці мыльна – содавы. З дапамогай пэнзліка трэба сабраць самыя буйныя шарыкі ў папяровы канверцік. Затым у гумовую грушу неабходна ўцягнуць больш дробныя кропелькі, а астатнія “наклеіць” на лейкапластыр. Сабраную ртуць змясціць у слоік і шчыльна яго закрыць. Ачышчаную паверхню патрэбна працерці мокрай газетай і апрацаваць прыгатаваным растворам, праветрыць памяшканне. Далейшы лёс сабранай ртуці падскажа дыспетчар МНС па нумары 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть