image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку кожны дзень! (Стаўбцоўскі раён)

311

Як ужо не раз адзначалася, бяспекі шмат не бывае. А калі звярнуцца да статыстыкі, то  можна сцвярджаць – пра бяспеку неабходна размаўляць кожны дзень. Менавіта таму  работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  працягваюць сустрэчы бяспекі ў працоўных калектывах, таксама на бацькоўскіх сходах.

Так, чарговую сустрэчу бяспекі з бацькамі ратавальнікі правялі ў Рочавічскім вучэбна-педагагічным комплексе.

-Канешне, пра правілы пажарнай бяспекі кожны з вас ведае і, мы так спадзяемсяся, імкнецца іх выконваць, - зазначыў у сваім выступленні прадстаўнік службы выратавання. – У той жа час вы кожны дзень сустракаецеся з дзецьмі і маеце магчымасць яшчэ і яшчэ раз нагадаць падрастаючаму пакаленню пра бяспеку. Вы, як ніхто, разумееце: ведаў шмат не бывае, асабліва ведаў у галіне бяспекі. Канешне, ратавальнікі заўсёды побач і прыйдуць на дапамогу ў любы момант. Але нам хочацца, каб такіх момантаў было менш.

Прысутным у чарговы раз былі растлумачаны патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі для жылля, яшчэ раз нагадалі пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік і яго “выратальныя магчымасці”. Акрамя таго, слухачам нагадалі алгарытм дзеяння на выпадак узнікнення пажара. Не засталася без увагі і праблема падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону. Канешне, яшчэ і яшчэ раз ратавільнікі акцэнтавалі ўвагу на пытаннях бяспекі дзяцей. Значная ўвага падчас выступлення была нададзена і мабільнаму дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”.

Будзем спадзявацца, што кожная такая сутрэча – гэта на самой справе крок насустрач бяспецы. Давайце крочыць разам … да бяспечнага і шчаслівага жыцця!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть