- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Сумесна з аглядавымі камісіямі – на варце бяспекі людзей (Бярэзінскі раён)
Агульнымі намаганнямі папярэдзіць пажары і гібель людзей у агні – задача, якая многія годы аб’ядноўвае ратавальнікаў і суб’екты прафілактыкі. Лепш за ўсіх, як вядома, знаёмыя з ладам жыцця сельскіх жыхароў мясцовыя органы ўлады. Раённыя аглядавыя камісіі актыўна працуюць поплеч з ратавальнікамі.
А навучанне новых іх членаў і інструктаж тых, хто ўжо працуе ў камісіі – тыя мерапрыемствы, што праводзяцца інспекцыяй Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове. Так, у Паплаўскім і Багушэвіцкім сельсаветах прайшлі інструктыўныя заняткі для яго работнікаў. Людзям расказалі пра некаторыя змены ў заканадаўстве, што датычацца супрацьпажарных нормаў, нагадалі пра правілы запаўнення справаздачы. Як і чакалася, у людзей было нямала пытанняў. Большасць з іх датычылася арганізацыі работы аглядавых камісій, былі пажаданні больш актыўнага ўзаемадзеяння са стараны іншых службаў. Кожную назіральную камісію забяспечылі памяткамі для распаўсюджвання сярод насельніцтва.