image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ідзяце па грыбы? Падумайце, як будзеце вяртацца… (Бярэзінскі раён)

320

Лес зараз надзвычай шчыры на грыбы. Нярэдка ў такую пару ратавальнікі і міліцыя занятыя пошукамі людзей, што згубіліся ў лясных масівах. Так, за апошні час у Мінскай вобласці згубіліся каля дзясятка чалавек, у тым ліку і некалькі дзяцей. У Бярэзінскім раёне ў чэрвені шукалі пажылых людзей, што пайшлі ў лес у весках Паложына і Мачаск і не вярнуліся дадому. У абодвух выпадках мужчыны больш за двое сутак блукалі па лесе, пошукі далі станоўчы вынік.

Залішняя самаўпэўненасць, няўменне арыентавацца ў лесе, пажылы ўзрост, наяўнасць захворванняў - тыя фактары, якія могуць згуляць злы жарт з грыбнікамі. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, неабходна перад паходам у лес абмеркаваць з роднымі свой маршрут і час вяртання. Абавязкова вазьміце з сабой зараджаны мабільны тэлефон, компас, запалкі, нож, невялікі запас вады і прадуктаў, пры наяўнасці пэўных захворванняў - медыкаменты. Апранайцеся ярка - так вас хутчэй змогуць адшукаць. Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў - незвычайныя дрэвы, камяні і іншае. Тады будзе прасцей арыентавацца, вяртаючыся назад. Калі ўсё ж такі заблукалі, не панікуйце: прыслухайцеся - крыкі людзей, шум машын, брэх сабак укажуць вам на размяшчэнне населенага пункта. Калі выйшлі на лінію электраперадач, чыгунку, газаправод, раку - ідзіце ўздоўж гэтых аб’ектаў і выйдзеце да людзей. Падаваць гукавыя сігналы можна ўдарамі палкі аб дрэвы - гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе. Калі вы заблукалі, не зацягвайце час: папрасіце дапамогі па тэлефонах 101, 102 ці 112.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть