image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вялікая адказнасць – адказнасць за дзіцячыя жыцці! (Маладзечненскі раён)

526

Кожны дзень, атпраўляючы сваіх дзяцей у школы і дзіцячыя садкі, мы перакладаем адказнасць за іх жыцце на настаўнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць веды, займаюцца фізічнай культурай, знаёмяцца адзін з адным. Пра тое, что можа здарыцца надзвычайная сітуацыя, яны не задумваюцца.

У рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры увагі – дзеці!” другога верасня супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі па ўсіх школах, садках і спецыяльных навучальных установах эвакуацыю. Галоўнай мэтай было яшчэ раз пракантраляваць правільнасць дзеянняў па эвакуацыі адказных за гэта работнікаў. Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Болей за ўсіх пры такіх абставінах пад пагрозай дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да трагічных выпадкаў.

Падчас эвакуацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 6 г. Маладзечна” прысутнічаў намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сяргеевіч Падлужны. Ён адзначыў у сваім каментарыі, что выклік пажарных і эвакуацыю дзяцей правялі на выдатным узроўні.

“Вашы сённяшнія дзеянні паказваюць высокі ўзровень ведаў па забеспячэнню бяспекі, – пракаментаваў Аляксандр Сяргеевіч у сваім выступленні перад педагагічным каллектывам. – Вельмі прыемна працаваць з людзьмі, якія ў поўнай меры разумеюць важнасць сённяшняга мерапрыемства і адносяцца да гэтага з вялікай адказнасцю – адказнасцю за дзіцячыя жыцці!”

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть