image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Галоўнае – не панікаваць (Стаўбцоўскі раён)

387

Працягвае сваё шэсце па тэрыторыі Стаўбцоўшчыны акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, а з першага верасня распачаўся і другі этап акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. Менавіта ў рамках дадзеных акцый прадугледжана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі ў самых розных месцах – будзе гэта школа, сад, кінатэатр або гандлёвы цэнтр.

Таму і не дзіва, што ва ўстановах адукацыі падчас правядзення ўрокаў чуюцца “трывожныя сігналы”. Хтосьці здзіўляецца гэтым гукам, хтосьці ў першы момант не звяртае ўвагу на “несваечасовыя званкі”, а хтосьці - і такіх вучняў была большасць – разумее: у школе надзвычайная сітуацыя і неабходна хутка пакінуць памяшканне - эвакуіравацца. Акрамя вучняў і настаўнікаў, удзел у правядзенні эвакуацыі, канешне, прымаюць і работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Так, у першыя дні верасня ратавальнікі наведалі ДУА “Коласаўская сярэдняя школа” і “Старасвержанская сярэдняя школа”.

Канешне, ратавальнікі імкнуцца наведаць кожную ўстанову адукацыі і даць прафесійную ацэнку праведзеным мерапрыемствам. Не можа не радаваць той факт, што з пастаўленымі задачамі “эвакуіруемыя” спраўляюцца на выдатна. А гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бяспецы. Пасля правядзення эвакуацыі госці ў форме сустракаюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія ў гэтым годзе прыйшлі ў першы клас,   для правядзення “Урокаў бяспекі”, падчас якіх яшчэ раз нагадваюць аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін.

Што ж, акцыя крочыць наперад і заклікае: рабіце бяспечным не толькі “адзін дзень з ратавальнікамі”, а ўсё сваё жыццё!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть