image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аглядальныя камісіі: дапамога, прафілактыка, аналіз (Мядзельскі раён)

387

Вялікае значэнне надаецца на Міншчыне прафілактыцы пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, а таксама папярэджанню падчас іх гібелі людзей. Не выключэнне і Мядзельскі раён. З гэтай мэтай актывізуюць сваю дзейнасць работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама аглядальныя камісіі, якіх у азёрным краі дзесяць. 

Сумесная праца са старшынямі выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікамі жыллёва: камунальнай гаспадаркі, газавай службы, адукацыі - дае адчувальныя вынікі. І ўсё ж праблемы ў гэтай важнай справе ёсць. Яны асабліва датычацца асоб, якія трапляюць у так званую групу рызыкі. Тут павінен быць асаблівы кантроль і аналіз сітуацыі. Мінулы тыдзень, акрамя штодзённай работы, быў прысвечаны навучанню прадстаўнікоў аглядальных камісій раёна.

– Мы сабраліся, каб зрабіць акцэнт і своечасова паўплываць на ліквідацыю прычын, якія могуць выклікаць гібель людзей, яшчэ раз скаардынаваць дзеянні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, - адзначылі падчас сустрэчы работнікі МНС. - Вызначыць, што робіцца для стабілізацыі становішча, наколькі эфектыўныя меры, наколькі зладжана працуюць усе службы і падраздзяленні, ці няма прабелаў у сістэме ўзаемадзеяння.

Акрамя гэтага выратавальнікі падкрэслілі, што ў гэтай працы недапушчальны фармалізм. З надыходам ацяпляльнага сезона пільную ўвагу варта надаць абследаванню стану газавых катлоў і пячнога ацяплення ў прыватных дамах, бо няспраўныя печы могуць стаць прычынай узгарання. Да трагедыі прыводзіць і злоўжыванне алкаголем. Таму асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, павінны быць ўзяты на асаблівы кантроль. Важна не пакінуць па-за ўвагай адзінокіх пажылых людзей, якім цяпер вельмі патрэбныя дапамога і падтрымка.

Увогуле мы павінны “усім светам” стварыць бяспечныя ўмовы для жыцця грамадзян. Толькі неабыякавасць кожнага і найцеснае ўзаемадзеянне ўсіх структур і падраздзяленняў дапаможа паўплываць на якасць прафілактычнай работы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть