image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рабяты – зубраты наведалі “Школу бяспекі” (Мядзельскі раён)

351

Успомніць правілы бяспечных паводзін пры ўзнікненні рознага роду надзвычайных здарэнняў, навучыцца арыентавацца падчас няштатных сітуацый, выхаваць у сабе патрэбу ў дысцыплінаванасці змаглі дзеці – зубраняты, наведаўшы “школу бяспекі”. Прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню” стала добрай традыцыяй у Зубраняці.

На працягу ўсяго месяца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі правадзіліся гутаркі аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, задаваліся пытанні віктарыны на пажарную тэматыку, на якія рабяты адказвалі з вялікім задавальненнем і энтузіязмам. Для замацавання ведаў рабятам было прапанавана згуляць у гульню “Дзе логіка?”, прайсці квэст па бяспецы “Шыфр 112”. Ды і прафілактычныя фільмы з мультфільмам “Чароўная кніга” не засталіся без увагі. Дзякуючы ім былі разгледжданы рознага роду няштатныя сітуацыі, а таксама вызначаны шляхі прафілактыкі дадзеных сітуацый.

Сумаваць падчас правядзення мерапрыемстваў не давялося нікому. Дзеці літаральна ўбіралі ў сябе важную і карысную інфармацыю, якой так шчодра дзяліліся дарослыя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть