image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жніво – клопат не толькі хлебаробаў (Валожынскі раён)

459

Час уборкі зерневых культур гарачы як для аграрыяў, так і для супрацоўнікаў службы МНС. Не сакрэт, што на палетках здараюцца ўзгаранні як тэхнікі, так і збожжа. Сёлета, праўда, такіх надзвычайных здарэнняў у Валожынскім раёне не адбылося. Гэта заслуга многіх людзей: і інжынераў па тэхніцы бяспекі, і механізатараў, і вадзіцеляў, і, безумоўна, выратавальнікаў. З пачатку жніва работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня адпраўляюцца ў рэйды. На гэты раз яны адправіліся ў КСУП «Валожынскае» і ААТ «Суднікаўскі».

Першым месцам высадкі кантралёраў у пагонах сталі хлебныя нівы каля вёскі Пярэжары. Спачатку старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксей Сухадолец праверыў наяўнасць і дзеяздольнасць вогнетушыцеляў, потым кожны з кабайнераў прад’явіў супрацьпажарнае палатно. Як аказалася, усе неабходныя сродкі меліся пад рукой, знаходзіліся ў спраўным стане. Яшчэ адна абавязковая ўмова працы на жніве – знаходжанне на полі пажарных машын або бочак з вадой на выпадак узгарання. І такая ўмова механізатарамі не была парушана.

Не атрымалі заўваг ад выратавальнікаў і хлебаробы ААТ «Суднікаўскі». Тут таксама патрабаванні тэхнікі пажарнай бяспекі выконваюцца.

Шмат небяспечных момантаў тояць у сабе і працэсы сушкі, ачысткі і захоўвання зерня. Нядобрасумленныя работнікі сушыльных комплексаў не прытрымліваюцца тэмпературнага рэжыму сушкі, што прыводзіць да ўзгарання зерня, псуе дарагое абсталяванне і нават прыводзіць да няспраўнасці ўсяго механізаванага комплексу. На сушыльным комплексе ў вёсцы Пральнікі таксама прайшоў кантроль з боку выратавальнікаў. Пачалі з праверкі ўкамплектаванасці супрацьпажарных шчыткоў. Потым перайшлі да больш складаных тэхнічных патрабаванняў. На радасць і кантралюючых асоб, і працаўнікоў сушылкі, значных недахопаў не выяўлена.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть