image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жніво-2020: бяспека – для кожнага зярнятка (Уздзенскі раён)

878

На палетках Уздзеншчыны каторы дзень плённа шчыруюць хлебаробы, запаўняючы засекі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў тонамі намалотаў збожжа. Выратавальнікі тым часам нясуць службу па недапушчэнні пажараў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, штодзённа наведваюць палеткі, зернесушыльныя комплексы і збожжасховішчы. Наладжаны і дзяжурствы пажарнай тэхнікі на палях, у адным страі з камбайнамі.

У рамках прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні вогненных надзвычайных сітуацый падчас уборачнай-2020 работнікі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць супрацьпажарныя інструктажы з вадзіцелямі і аператарамі комплексаў, адпрацоўваюць з імі дзеянні на выпадак узнікнення ўзгаранняў. Асаблівая ўвага надаецца наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння на зернескладах, зернесушылках, тэхніцы, што задзейнічана на ўборцы і перавозцы збожжа. Уборачная тэхніка пастаянна праходзіць і «агляд» на наяўнасць некалібраваных засцерагальнікаў, падцёкаў масла і паліва.

Узаемадзеянне аграрыяў і выратавальнікаў, скіраванае на недапушчэнне пажараў падчас жніва, наладжана с першых дзён уборачнай кампаніі. І будзе ажыццяўляцца да «фінішу», калі кожнае зярнятка руплівыя працаўнікі вывезуць з поля на зернесушыльныя комплексы і надзейна пакладуць у збожжасховішчы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть