image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка "Яны - легенды службы": ветэран Уладзімір Пятровіч Свірыдовіч

1193
Рубрыка "Яны - легенды службы": ветэран Уладзімір Пятровіч Свірыдовіч

У свае 78 гадоў падпалкоўнік унутранай службы ў адстаўцы Уладзімір Пятровіч Свірыдовіч гатовы хоць сёння стаць у строй ратавальнікаў. Сумнявацца не дадуць яго падцягнутая пастава, адкрытыя вочы і па-маладому баявы характар. Сярод вялікага спісу спраў Уладзіміра Пятровіча нязменным шмат гадоў з’яўляецца візіт у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

–       Звыш трыццаці гадоў жыцця я прысвяціў пажарнай справе, з 1970 года да 2002, – расказвае наш герой. – Стаяў ля вытокаў стварэння аддзела ў раёне. Спадзяюся, не забыліся пра мяне бярэзінцы і саслужыўцы, для якіх я стараўся быць прынцыповым, настойлівым і патрабавальным. Бо ў кожнай справе імкнуўся ісці да самага канца.

Такім апантаным і гарачым Уладзімір Пятровіч быў з маленства. Ён нарадзіўся 14 мая 1942 года, дзяцінства прайшло ў шматдзетнай сям’і ў весцы Цярэсіна сучаснага Пагосцкага сельсавета. Яшчэ юнаком не баяўся цяжкай фізічнай працы і адказнасці за яе. Пасля заканчэння школы была праца па асваенні цалінных зямель, і зараз на святочным кіцелі Уладзіміра Пятровіча сярод мноства ўзнагарод паблісквае медаль “За асваенне цалінных зямель”.

–       А вось, паглядзіце, медаль “За ахову грамадскага парадку”, – ёю могуць пахваліцца ў нашым раёне нямногія. А ўручана яна мне была за раскрыццё крадзяжу ў 70-я гады мінулага стагоддзя ў весцы Багушэвічы.

Пасля заканчэння тэрміновай службы ў радах арміі прэстыжных па тым часе агульнавайсковых часцей і работы ў райваенкамаце, Уладзімір Пятровіч атрымлівае пасаду дзяржаўнага інспектара пажарнага нагляду ў раённым аддзеле ўнутраных страў. У 1975 годзе Уладзімір Свірыдовіч быў прызнаны лепшым інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду ў БССР і як пераможца ўдзельнічаў у злёце перадавікоў ад Беларусі ў Маскве. Ён добра памятае тыя часы:

-         Тады на пажары выязджалі на матацыклах “Урал”, не было такой экіпіроўкі, як зараз. Пасля пажару ў маскоўскай гасцініцы ў 1976 годзе на ўрадавым узроўні было прынята рашэнне ад стварэнні пажарнай службы, я адвучыўся ў спецыялізаванай навучальнай установе ў Ленінградскім пажарна-тэхнічным вучылішчы Міністэрства ўнутраных спраў СССР. Паступова расла колькасць пажарных у раёне, узводзіўся будынак пажарнай часці ў Беразіно. Аб’ем работы тады быў велізарны. Толькі ферм у раёне было 150 і кожную трэбы было праверыць і выпісаць неабходныя дакументы. У тыя гады мне ўручылі самую для мяне цэнную грамату – грамату Вярхоўнага Савета БССР. І пажары тушылі, і прафілактыку праводзілі, і з газетай узаемадзейнічалі. Усё дзеля агульнай справы – змяншэння колькасці пажараў і ратавання жыццяў людскіх… Зараз час змяніўся: наша змена – маладыя, высокаадукаваныя ратавальнікі, у якіх маецца выдатнае тэхнічнае аснашчэнне для дапамогі людзям. Мне прыемна бачыць, якія зараз машыны ў аддзеле, форма на людзях і службовыя легкавыя аўтамабілі. Маладое пакаленне годна нясе сваю службу. Але няхай бы пажарныя машыны як мага радзей выязджалі з мігалкамі з гаражу!

Свірыдовіч Уладзімір Пятровіч – старшыня Бярэзінскага раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Выратавальнік». Узнагароджаны урадавым медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў, «Ветэран працы»; юбілейнымі медалямі «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «50 гадоў Узброеных Сілам»; нагруднымі знакамі «Выдатнік пажарнай аховы», «За заслугі», «15 год органам i падраздзяленням, падначаленным МНС Рэспублікі Беларусь».

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть