image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Неспакойная раніца і выратаванне на пажары (Бярэзінскі раён)

641
Сонечны ранак 17 ліпеня выдаўся неспакойным для бярэзінскіх ратавальнікаў. А семай гадзіне трывожны жаночы голас паведаміў на лінію 101 пра задымленне ў адной з кватэр па вуліцы М.Горкага ў Беразіно.

 Ратавальнікі дзяжурнага караула №2, што аператыўна прыбылі да месца здарэння, убачылі дым: ён ішоў з балкона адной з кватэр на пятым паверсе дома. Дзверы ў кватэру ніхто не адчыняў, таму зайсці ў кватэру атрымалася толькі пры дапамозе спецыяльнага інструмента.   У кватэры мірна спаў 23-гадовы мужчына, а на балконе гарэў матрас, на якім ён нядаўна пакурыў і пакінуў недакурак… Кватэра была ў дыме і жыццё гора-курца магло абарвацца праз атручванне чадам. Ратавальнікі вывелі мужчыну на вуліцу. Ён быў даследаваны медыкамі, стан здароўя здавальняючы. Прычына ўзгарання ў дадзеным выпадку відавочная – неасцярожнае абыходжанне з агнем пры курэнні.

Штогод неасцярожнасць пры курэнні забірае сотні жыццяў у нашай краіне. Часцей за ўсё бяда адбываецца, калі ў тандэме з курэннем ідзе ўжыванне спіртнога. Будзьце асцярожныя пры курэнні, усталюйце ў кожным жылым пакоі пажарны апавяшчальнік. Ён згэагуе пры задымленні, падасць гукавы сігнал і зможа разбудзіць такім чынам чалавека. Ёсць выпадкі, калі гук апавяшчальніка пачулі суседзі і падчас выклікалі пажарных. Вы павінны ведаць, што заўседы можаце разлічваць на дапамогу, калі тэлефануеце па нумарах 101 ці 112. Насамрэч надзейна засцеражэ ад любых надзвычайных сітуацый толькі ваша ўласная асцярожнасць, абачлівасць і веданне правілаў асабістай бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть