image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Непатушаная цыгарэта – прычына пажару! (Нясвіжскі раён)

801

Неасцярожнае абыходжанне з – адна з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў. Нажаль вельмі часта ратавальнікі бачаць як нядбайнае абыходжанне з цыгарэтай або запалкамі становіцца прычынай трагедый, а найбольш распаўсюджаным сюжэтам перадгісторыі трагедый – з'яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.

Вельмі часта “вогненные трагедыі” адбываюцца з-за курэння ў ложку ў нецвярозым стане. Як правіла, менавіта саманадзейнасць, узмоцненая дозай алкаголю і становіцца прычынай пажару. Цвярозы чалавек здольны выратавацца сам і аказаць дапамогу іншым. Алкаголь жа засланяе прытомнасць. Ужыўшы спіртное, чалавек становіцца няўважлівым, губляе пачуццё меры, адказнасці. Практычна ўсе курцы мяркуюць, што сітуацыя знаходзіцца ў іх пад кантролем і што з імі бяда ўжо дакладна не здарыцца. Аднак нажаль ўсе гэта не так…Тэмпературы недакурка дастаткова для ўзгарання гаручых матэрыялаў. Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час згасае, а ўтвораны ім ачаг тлення пры спрыяльных умовах з легкасцю ператвараецца ў пажар. Чалавек, атрымаўшы смяротную дозу угарнага газу, сінільнай кіслаты і іншых атрутных рэчываў – гіне.

Таксама з-за сваёй бяспечнасці людзі вельмі часта кладуць запалкі і недакуркі на лёгкаўзгаральныя прадметы, кідаюць іх куды патрапіла. Бываюць выпадкі калі малалетнія курцы выбіраюць зацішныя месцы, уцякаючы адтуль пры з'яўленні дарослых, кідаюць цыгарэты непатушанымі. Недакуркі, кінутыя з верхніх паверхаў, часцяком трапляюць на балконы і ў адкрытыя фортачкі ніжніх паверхаў. Усе гэтыя выпадкі – патэнцыяльная ўгроза для ўзнікнення пажару.

Паважаныя грамадзяне! Нясвіжскі раённы аддзел по назвычайных сітуацыях нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў побыце, не дапушчайце курэння ў жылых памяшканнях, асабіста ў стане алкагольнага ап'янення. Сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі. Памятаеце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць не адно жыццё...

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть