image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сям’я Капуста з Беразіно – прызёр абласнога конкурсу “Я б у ратавальнікі пайшоў”

474

Крэатыўны і вясёлы відэаролік падрыхтавала сям’я Капуста падчас правядзення раённага этапа названага конкурсу. За што і атрымала дыплом пераможцы. Прыемна, што работу сям’і высока ацаніла і абласное журы. Аўтары, рэжысеры і непасрэдныя выканаўцы роляў – матуля Анжэла Аляксандраўна Капуста з сынам Даніілам. Яны зрабілі і выратавальныя касцюмы, і абсталявалі сродкамі пажаратушэння веласіпед. Другое ж месца ім дасталася менавіта ў намінацыі “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў” (малодшая ўзроставая група). У ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”, дзе працуе Анжэла Аляксандраўна і куды ходзіць яе сын, завітаў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён уручыў сям’і падарункі ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пажадаў і надалей актыўнасці па жыцці, творчай энергіі і шчасця. Данік Капуста дзеліцца з намі ўражаннямі:

–       Мы доўга рыхтаваліся да конкурсу. Мама вязала з пакетаў нам з ёй касцюмы ратавальнікаў, самі майстрылі пажарны веласіпед. Мне спадабалася ўдзельнічаць у відэаздымках. Мы вельмі радаваліся, што перамаглі. Нам падарылі дыплом, размалеўкі і электрачайнік. А зараз прыехаў яшчэ адзін падарунак!

Анжэла Аляксандраўна працуе ў дзіцячым садку выхавацелем. Усмешка на твары – “візітная картка” гэтай жанчыны. Жадаем сям’і творчых поспехаў, а карысныя падарункі стануць для іх стымулам удзельнічаць у мерапыемствах ратавальнікаў і надалей.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть