image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сярод людзей і папер… (Мядзельскі раён).

1478

6 ліпеня 2020 года ў Мядельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося невялічкае мерапрыемства. З якой нагоды, спытаецеся вы? А я вам адкажу. Ніна Мікалаеўна Мялешка– старшы інспектар групы справаводства раённага аддела па надзвычайных сітуацыях адправілася на заслужаны адпачынак. А працавала жанчына тут трыццаць пять год, а гэта, можна сказаць, цэлая эпоха…

Адразу пасля школы дзяўчына вырашыла звязаць сваё жыццё з культурна-асветніцкай дзейнасцю. Для гэтага паступіла ў адну з навучальных устаноў, але не склалася, хутка вярнулася дамоў ды пайшла працаваць. Працоўная дзейнасць Ніны Мікалаеўны пачыналася з вязальшчыцы у Доме быту ў Мядзеле, потым працавала аператарам паштова-тэлеграфнай сувязі вузла сувязі, крыху пазней перайшла на працу у раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”, дзе адпрацавала каля дзесяці гадоў. А ў 1985 годзе дазналася, што ў мясцовым аддзяленні пажарнай аховы вызвалілася месца спецыяліста па кадрах.

Ніна Мікалаеўна ніколі не пашкадавала, што зрабіла ў жыцці такі выбар. І нават тое, што тут амаль не было жанчын, не спалохала яе. Наадварот, у мыжчынскім калектыве працавалася лягчэй. Са слоў жанчыны: “Мужчыны больш разважлівыя, не такія эмацыянальныя, а калі каго што не задавальняе, то могуць прыйсці і сказаць прама ў вочы”. За столькі гадоў кожны з іх стаў для Ніны Мікалаеўны сваім, родным.

Аднойчы давялося Ніне Мікалаеўне пабываць і на сапраўдным пажары, не на самым страшным, але ўражанняў і так хапіла. У той момант яшчэ больш запаважала сваіх калег.

– А ў мяне што? Адны паперы. Для справаводства смеласць не патрэбна. Работа настолькі пранікае ў душу, што і дома імкнуся, каб ўсе было пад кантролем. Нават на тэлефонны званок бывае адказваю: “Аддзел па надзвычайных сітуацыях”, – рассказвае Ніна Мікалаеўна. – Галоўнае, што работа ёй вельмі падабалася.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть