image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Якім павінна быць лета на думку любанскіх выратавальнікаў?

816

Яно павінна быць вясёлым, цікавым, займальным, сонечным…, а галоўнае – бяспечным.

Але, на жаль, як паказвае статыстыка, менавіта ў цёплую пару лік здарэнняў з дзецьмі і падлеткамі павялічваецца.

Непаўналетнія часцей застаюцца без нагляду, у іх больш вольнага часу. Цікаўнасць і няведанне правілаў бяспекі можа прывесці да свавольства з агнём, бядзе на вадаёмах, розных надзвычайных сітуацый. З мэтай папярэджання НС, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення вучэбна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у Любанскім раёне праходзіць акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Падчас чарговага візіту ў аздараўленчы лагер рабятам яшчэ раз нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі. Таксама ім распавялі, як выклікаць пажарную службу і як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару. Не меньш цікавым для дзятвары склалася знаёмства са спецыялізаванай перыёдыкай, якую змог атрымаць той, хто правільна і хутка адказваў на пытанні віктарыны.

Мерапрыемства выклікала мора станоўчых эмоцый, і хочацца спадзявацца, што ў рабят будзе бяспечным і вясёлым час канікул.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть