image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Станоўчыя эмоцыі ад вілейскіх ратавальнікаў

406

Супрацоўнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі вучэбна-выхаваўчую сустрэчу са школьнікамі ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канiкулы без дыму і агню".

Ні для каго не сакрэт, што для дзяцей у перыяд працы летніх аздараўленчых лагераў сустрэчы з работнікамі МНС ужо сталі аднымі з самых яркіх і чаканых мерапрыемстваў, якія праходзяць у цікавай форме.

Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Ратавальнікі паказалі, як карыстацца аварыйна-выратавальным інструментам і іншым пажарным абсталяваннем. Усе жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку і апынуцца за рулём баявой машыны.
Пасля пазнавальнай экскурсіі хлопцы і дзяўчаты адправіліся на паласу перашкоджванняў, дзе кожны змог адчуць частку фізічнай нагрузкі, з якой сутыкаюцца ратавальнікі.

Далей "юныя ратавальнікі" падзяліліся на 2 каманды і прыняліся выконваць заданні ад ратавальнікаў. Удзельнікам мерапрыемства трэба было праявіць усе свае веды бяспекі жыццядзейнасці, мысленне, логіку, спрыт і хуткасць. Да праходжання гульні кожная каманда паставілася з поўнай адказнасцю. Усе беспамылкова адказалі на падрыхтаваныя інспектарам пытанні.

У завяршэнні удзельнікі мерапрыемства атрымалі заахвочвальныя прызы ад ратавальнікаў і зрабілі дружны фотаздымак на фоне пажарнай машыны. Мы ўпэўнены, што гэты дзень падараваў хлапчыкам і дзяўчынкам толькі станоўчыя эмоцыі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть