image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вось яно якое, наша лета! (Стаўбцоўскі раён)

535

Мабыць, ніхто не будзе спрачацца з тым, што ўсіх нас аб’ядноўвае адно жаданне – жаданне, каб нашы дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, а дзяцінства іх было бяспечным. На вялікі жаль, быць побач з дзецьмі кожную хвіліну і кантраляваць кожны іх крок мы не можам. Аднак, бацькі могуць зрабіць усё магчымае, каб данесці да сваіх малых непасед разуменне таго, “што такое добра” і “што такое дрэнна”. А калі штосьці ў матулі ці татулі не атрымоўваецца – на дапамогу прыйдуць ратавальнікі.

Так, напрыклад, у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі выхаванцаў школьнага лагера “Крынічка”, які працуе на базе ДУА “Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Па традыцыі, госці ў форме прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам “не слухаць пра правілы, а гуляць у правілы”.   Канешне, дзетвара пагадзілася з такой прапановай. Такім чынам, “заняткі бяспекі” прайшлі цікава і з карысцю. Выхаванцам у гульнявой форме нагадалі, як сябе весці, каб не дапусціць   надзвычайных сітуацый, узгадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін – дома, на вуліцы, каля вадаёмаў. Удзельнікі мерапрыемства складалі тэматычныя пазлы, шукалі “пары бяспекі”, знаёміліся са “знакамі-дапаможнікамі” і ператваралі небяспечную кватэру ў бяспечную.

Канешне, у канцы сустрэчы на памяць кожнаму выхаванцу падарылі размалёўкі, тэматычныя буклеты і нават “бяспечныя расклады заняткаў” (каб і новы навучальны год праходзіў без дыму і агню).

Што, ж яшчэ адно мерапрыемства ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” засталося ў мінулым. Але мы крочым далей – наперад, да новых бяспечных сустрэч!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть