image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета павінна быць вясёлае, цікавае, займальнае, сонечнае ..., а галоўнае – бяспечнае (Любанскі раён)

800
Якім павінна быць лета? Лета павінна быць вясёлае, цікавае, займальнае, сонечнае ..., а галоўнае – бяспечнае. І, як паказвае статыстыка, менавіта летам лік здарэнняў з дзецьмі і падлеткамі павялічваецца. Дзеці часцей застаюцца без нагляду, у іх больш вольнага часу. 

Цікаўнасць і няведанне правілаў бяспекі можа прыводзіць да свавольства з агнём, бядзе на вадаёмах, розных надзвычайных сітуацый. З мэтай папярэджання падобных НС, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення вучэбна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у Любанскім раёне праходзіць акцыя «Канікулы без дыму і агню».

Візіт ратавальнікаў быў запланаваны ў аздараўленчы лагер ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Любані ім. Г.Л.Сечко». Хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакалі гасцей. Сустрэча з рабятамі пачалася з размовы аб тым, што ж такое надзвычайная сітуацыя і што неабходна рабіць, каб яе пазбегнуць. Але самым цікавым для дзетвары было знаёмства з журналам «Юны выратавальнік», яго мог атрымаць той, хто правільна і хутка адказваў на пытанні віктарыны.

Хочацца спадзявацца, што сустрэча з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надоўга запомніцца дзецям і лета для іх пройдзе бяспечна.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть