image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Уборачная кампанія – па правілах (Мядзельскі раён)

502

У працаўнікоў вёскі зусім хутка наступіць самая напружаная і гарачая пара –уборка ўраджаю. Задача кожнага, хто мае дачыненне да гэтай важнай справы – прыкласці ўсе намаганні, якасна і без страт убраць ураджай, не дапусціць пажараў у час жніва і ў месцах захоўвання і перапрацоўкі прадукцыі новага ўраджаю.

Штогод работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рэалізуецца комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню супрацьпажарнай абароны аб'ектаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю.

Днямі ў Мядзельскім раёне былі арганізаваны рэйды месцаў перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю, падчас якіх ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі патрабаванні пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі камбайнаў і іншай збожжаўборачнай тэхнікі, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. З работнiкамi аграпрамысловых прадпрыемстваў былі праведзены супрацьпажарныя інструктажы, даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі ў раёне і ўцэлым па рэспубліцы.

Акрамя гэтага работнікі МНС зрабілі акцэнт на ўкамплектаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі вогнетушыцелямі, а таксама іншымі сродкамі супрацьпажарнай абароны і іх спраўнасць, наяўнасць супрацьпажарнага інвентару, указалі на абавязковасць выканання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам сельскагаспадарчай сферы.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть