image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзеля бяспекі (Мядзельскі раён)

546

Поўным ходам ідзе “гарачая пара” для аграрыяў – уборка сенажацей. Напружаны рытм трымаецца на палях. У комплексе работ, звязаных з уборкай грубых кармоў, немалаважнае значэнне мае захаванне правілаў пажарнай бяспекі, бо там, дзе пытанням бяспекі не надаецца належнай увагі – быць бядзе.

Каб напомніць і пракантраляваць пытанні захавання правіл пажарнай бяспекі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць рэйды месцаў уборкі і захоўвання ўражаю грубых кармоў. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў асаблівую ўвагу надалі выкананню супрацьпажарнага рэжыму, абмежаванню доступу старонніх асоб у месцы захоўвання ўражаю, укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння і іх спраўнасці.

Работнікі МНС інструктуюць механізатараў, задзейнічаных на ўборцы кармоў, таму што яны, як ніхто іншы, павінны ведаць асноўныя правілы паводзін у экстрэмальнай сітуацыі. Таксама праводзяцца прафілактычныя гутаркі з кіраўнікамі і службовымі асобамі сельгаспрадпрыемстваў, бо менавіта яны нясуць адказнасць за ўраджай і выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі.

Пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі можна быць памяркоўнымі, што сельгаспрадпрыемствы Мядзельшчыны правядуць уборку грубых кармоў без нясчасных выпадкаў і зберагуць ураджай ад агню.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть