image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калі пайшлі ў лес і заблукалі… (Мядзельскі раён).

597
Зусім хутка пачнецца любімы многімі сезон "ціхага палявання". Але не заўсёды паходы ў лес складваюцца ўдала. Нагадаю адзін з выпадкаў, які здарыўся на тэрыторыі Мядзельскага раёна ў мінулым годзе. 

Пачалося ўсё з таго, што пенсіянерка з курортнага пасёлка Нарач удзень 14 кастрычніка пайшла ў лес за ягадамі і заблукала. Калі стала цямнець, патэлефанавала ў міліцыю. Адтуль інфармацыя аб тым, што патрабуецца дапамога ў пошуку чалавека каля вёскі Чарэмшыцы, паступіла у цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На месца выехалі работнікі пажарнага аварыйна – выратавальнага паста вёскі Занарач, а таксама пошукава – выратавальная група абласнога ўпраўлення МНС. Выратавальнікі шукалі жанчыну разам з супрацоўнікамі міліцыі. Падавалі сігналы спецыяльным гучнагаварыльным прыстасаваннем. У пенсіянеркі з сабой быў мабільны тэлефон, і дыспетчар райаддзела адначасова размаўляў з ёй.

Жанчына выйшла на сігнал, адчувала сябе добра і ў медыцынскай дапамозе патрэбы не мела.

Каб не папасці ў такую сітуацыю, неабходна ведаць і памятаць, як паводзіць сябе падчас паходу ў лясны масіў. Пра гэта раскажа намеснік начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна- тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк.

–       Для таго, каб не прымусіць хвалявацца родных і блізкіх, неабходна перад паходам ў лес абмеркаваць з імі маршрут і час вяртання. Рэкамендуюць надзець на шыю свісток і папоўніць баланс сотавага тэлефона, а таксама праверыць зарад батарэі. Вазьміце з сабой запалкі, нож, невялікі запас прадуктаў і вады. Тым, хто пастаянна карыстаецца лекамі, трэба мець іх пры сабе.

Каб павысіць верагоднасць пошукавых работ, лепш апрануць яркае адзенне. Для гэтага лепш падыйдуць рудыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, а вось камуфляжы апранаць не рэкамендую – вас могуць не ўбачыць і з трох метраў.

Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў: нейкія незвычайныя дрэвы, камяні… Тады будзе прасцей вяртацца да зыходнай пазіцыі.

Калі ўсё ж здарылася так, што вы заблукалі, галоўнае правіла не панікаваць. Спыніцеся і падумайце: адкуль прыйшлі, ці не чуваць крыкаў, шуму машын, брэху сабак – гэта можа стаць знакам таго, што побач знаходзіцца населены пункт. Калі дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць – заставайцеся на месцы, развядзіце вогнішча: па дыме знайсці чалавека прасцей. А вось калі рашылі шукаць дарогу самі, старайцеся не пятляць, арыентуйцеся па сонцы. Вельмі добра, калі ўдалося выйсці на лінію электраперадач, чыгунку, газапровад, раку: ідучы ўздоўж гэтых аб’ектаў, заўсёды выйдзеце да людзей, хай і не там, дзе меркавалі.

Калі знайшлі ў лесе сцежку, вызначце спачатку, ці не звярыная яна. А зрабіць гэта можна проста – калі галінкі раз – пораз б’юць вам у твар і грудзі, гэта значыць, што дарожку пратапталі “мясцовыя жыхары”. Неадкладна сыдзіце з яе: сустракацца з ляснымі насельнікамі небяспечна.

Калі ўсё ж ноч заспела вас у лесе, падбярыце месца для начлегу. Рухацца ў цёмны час не рэкамендуецца. Месца для начлегу павінна быць высокае і сухое, пажадана ля вялікага дрэва. Нарыхтуйце галлё для вогнішча, зрабіце подсціл з лапак. Размясціцца лепш за ўсё плячыма да дрэва, перад сабой распаліць вогнішча і падтрымліваць яго ўсю ноч.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть