image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека у транспарце (Нясвіжскі раён)

463

На сённяшні дзень абысціся без грамадскага транспарта немагчыма. Ды і ці знойдуцца тыя людзі, якія ніколі ім не карысталіся у сваім жыцці. Менавіта таму важна каб гэтыя транспартныя сродкі былі не толькі хуткімі і камфартабельнымі, але і бяспечнымі.

Каб паездка ў гарадскім наземным транспарце не пакінула дрэнных наступстваў, трэба запомніць некалькі простых правіл. Самае бяспечнае месца ў салоне - яго сярэдзіна, таму старайцеся садзіцца ці стаяць менавіта там. Не высоўвайцеся з вокнаў. Не размаўляйце з кіроўцам падчас руху, у выпадку ж ўзнікнення якой-небудзь небяспечнай сітуацыі паведаміце яму пра гэта і дзейнічайце згодна яго далейшым ўказанням. Захоўвайце спакой, не панікуйце, дзейнічайце зладжана і арганізавана.

Пры пажары ў грамадскім транспарце:

- неадкладна паведаміце аб пажары кіроўцу і пасажырам;

- паспрабуйце адкрыць дзверы з дапамогай аварыйных кнопак;

- для тушэння пажару выкарыстоўвайце вогнетушыцель;

- пры неабходнасці выкарыстоўвайце для эвакуацыі аварыйныя люкі ў даху і выхады праз бакавое шкло;

- калі трэба выбіце шкло нагамі або цвёрдымі прадметамі;

- у транспарце звычайна знаходзяцца матэрыялы, якія вылучаюць пры гарэнні атрутныя рэчывы, таму хутка пакіньце салон, зачыніце рот і нос хусткай або рукой;

- выбраўшыся з салона, адыдзіце на бяспечную адлегласць;

- выклічце ратавальнікаў, акажыце дапамогу пацярпелым.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть