image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека дзяцей у аздараўленчых лагерах (Любанскі раён)

539

Лета – пара бесклапотнага адпачынку, новых уражанняў, яркага і цёплага сонейка і нястрымнай весялосці! Асабліва актуальнае “хараство” летняга сезона ў бытнасць школьную, калі доўгачаканыя і самыя доўгія канікулы закліканы прынесці “шмат-шмат радасці” нашым дзецям. І адным з важных летніх заняткаў з'яўляецца паездка ў дзіцячы аздараўленчы лагер. Для таго каб дзіцячы адпачынак застаўся ў памяці вашага дзіцяці яркай, вясёлай і маляўнічай падзеяй неабходна да яго старанна падрыхтавацца. Перш за ўсё, неабходна звярнуць увагу на бяспеку.

Плануецца, што ў летні перыяд у Любанскім районе будзе арганізавана праца 23 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем для 728 навучэнцаў на базе ўстаноў адукацыі раёна, 7 профільных лагераў і 1 аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем.

Работнікамі Любанскага РАНС быў наведаны аздараўленчы лагер “Арэса”, дзе выратавальнікі аказалі кіраўніку кансультацыйную дапамогу ў пытаннях павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі, правялі з работнікамі супрацьпажарныя інструктажы, адпрацавалі алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Асаблівая ўвага работнікаў МНС была накіравана на наяўнасць неабходнай колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і іх спраўнасць, спраўны стан і своечасовае абслугоўванне аўтаматычнай устаноўкі пажарнай сігналізацыі, адпаведнасць шляхоў эвакуацыі і эвакуацыйных выхадаў, стан пад'ездаў і праездаў да будынкаў.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть