image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нябачны забойца – так яго называюць ... (Бярэзінскі раён)

755

Размова пойдзе пра ўгарны газ. Штогод ён забівае дзесяткі людзей у нашай краіне. Чад не мае колеру і паху, утвараецца пры любых відах гарэння, а таксама ўтрымліваецца ў складзе выхлапных газаў аўтамабіля. Людзі гінуць ва ўласных дамах, у лазнях. Больш за ўсё трагічных выпадкаў адбываецца ў жыллі. Многія людзі загадзя закрываюць заслонку печы, каб у хаце было цяплей. І не разумеюць, што падвяргаюць сябе вялікай небяспецы. Вельмі мудра паступаюць тыя, хто пачакае і закрые заслонку не пазней, як за дзве гадзіны да адыходу да сну. Халадней ад гэтага ў доме не стане, а вы абароніце сябе і родных ад смяротнага дзеяння чаду. Першыя прыкметы атручвання ім – галаўны боль, галавакружэнне і ўдушша. Пры высокай канцэнтрацыі – а гэта больш за 1 працэнт –у чалавека адбываецца страта свядомасці і параліч.

Для таго, каб не атрымаць атручэнне чадам, памятайце: нельга заўчасна зачыняць засланку печы! Вуголле павінны прагарэць цалкам. Пры першых прыкметах нядужання праветрыце дом, звярніцеся да лекара.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть