image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяда заўжды ходзіць побач з неасцярожнасцю (Бярэзінскі раён)

630

З дзявятнаццаці пажараў у Бярэзінскім раёне ў гэтым годзе амаль палова – дзевяць здарэнняў – адбыліся з-за парушэння людзьмі правілаў эксплуатацыі печы. Так, шостага студзеня ў аграгарадку Лешніца гарэў хляўчук з-за няспраўнай печкі, 23 лютага – нежылы дом у весцы Журавок. Калі першы пажар здарыўся з-за недагляду саміх гаспадароў, то прычына другога – эксплуатацыя печы з расколінамі чужым чалавекам. Малады мужчына з мэтай пагрэцца патрапіў у чужы дом і распаліў там няспраўную печку, што і закончылася пажарам. 15 сакавіка з-за недастатковай супрацьпажарнай раздзелкі загарэўся дом у аграгарадку Капланцы. Нацярпеўся страху і жыхар вескі Гарэнічы, што прачнуўся 29 сакавіка ад паху дыму – на печы тлеў матрас. 12 красавіка з-за перанакалу ў Беразіно загарэлася лазня, людзі не пацярпелі. Вечарам 18 красавіка ў садовым таварыстве “Гурэшчына” згарэла лазня. Тут прычынай стала парушэнне гаспадарамі правілаў пабудовы печы: яе комін быў зроблены з так званай “сэндвіч-трубы”, што катэгарычна забараняецца для выкарыстання ў цеплаёмістых печах у лазнях, жылых дамах. А праз тыдзень ізноў у Капланцах з-за няправільных дзеянняў людзей пры карыстанні печчу гарэла гаспадарчая пабудова.

Бяда здарылася днем 27 красавіка ў весцы Костаўшчына. Пенсіянеры-дачнікі ў чарговы раз прыехалі з Мінску, каб правесці час удалечыні ад шумнага горада. На гэты раз такое звыклае дзеянне – растапліванне печкі – закончылася пажарам. Самі ж людзі ў спробах патушыць агонь атрымалі апекі. Па словах гаспадароў, дзверка печы зачынялася не шчыльна, побач стаяла крэсла. Хутчэй за ўсе, яно стала гарэць першым. Людзі, што былі занятыя гаспадарчымі справамі ў двары, спрабавалі самі справіцца з агнем…

Парушэннні правілаў эксплуатацыі печы – адна з асноўных прычын пажараў. Няспраўная дзверка печы, адсутнасць нязгаральнай асновы на падлозе ля топліўнай дзверкі, нагрувашчванне рэчаў на гарачай ляжанцы і многія іншыя парушэнні прыводзяць да ўзгаранняў. Асобная размова – коміны печаў і катлоў атаплення. Такі надзвычай важны элемент печкі часцяком аказваецца недагледжаным, з расколінамі. Варта нагадаць, што выконвацца ён павінен з цэглы і штогод грунтоўна правярацца: неабходна тынкаваць і бяліць комін, пажадана адмаўляцца ад “сэндвіч-комінаў”: з цягам часу яны прагараюць і прыводзяць да пажару. Такіх узгаранняў адбываецца ў Бярэзінскім раёне 3-4 штогод.

Перш за ўсе да вогненнай бяды вядуць няўважлівасць і неакуратнасць саміх людзей. Ратавальнікі нагадваюць: не адкладвайце рамонт печы! Пры любой надзвычайный сітуацыі неадкладна званіце па нумарах 101 ці 112.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть