image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Важная і карысная інфармацыя ў лістах ад любанскіх ратавальнікаў

760

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай увагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і дзіцячаму траўматызму, падрыхтавалі і адправілі лісты сем'ям, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей. І не проста лісты, а з важнай і галоўнае карыснай інфармацыяй.

У тэматычныя канверты ратавальнікі ўклалі пісьмовы зварот да бацькоў, у якім гаворыцца пра важнасць стварэння бяспечных умоў пражывання для дзяцей, пра неабходнасць штодзённай працы па навучанні дзяцей усіх узростаў правілам бяспечных паводзін, а таксама аб небяспецы пакідання малалетніх без нагляду. Яшчэ, разам з лістом, у канверт была пакладзена карысная наглядна-выяўленчая прадукцыя, якая дапаможа дарослым данесці да сваіх дзяцей веды.

Ратавальнікі спадзяюцца, што лісты прынясуць станоўчыя эмоцыі і карысць кожнаму адрасату. І вераць, што падобная форма працы дапаможа нагадаць бацькам аб неабходнасці пастаяннага кантролю за сваімі дзецьмі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть