image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прычына пажару – непатушаная цыгарэта!( Нясвіжскі раён)

476

Неасцярожнае абыходжанне з агнём – адна з самых распаўсюджаных прычын узникнення пажараў. Нядбайнае абыходжанне з цыгарэтай або запалкамі – непазбежна становіцца прычынай трагедый. Вельми часта людзі кідаюць запалкі і недакуркі куды патрапіла, кладуць іх на лёгкаўзгаральныя прадметы. Малалетнія курцы выбіраюць зацішныя месцы, уцякаючы адтуль пры з'яўленні дарослых і кідаючы цыгарэты непатушанымі. Недакуркі, кінутыя з верхніх паверхаў, часцяком трапляюць на балконы и ў адкрытыя фортачкі ніжніх паверхаў. А найбольш распаўсюджаным сцэнарам трагедый з'яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.

Памылкова меркаваць, што аматары папаліць ў ложку не здагадваюцца пра небяспеку сваёй звычкі. Кожны з іх выдатна разумее, што гэты недакурак, пакінуты на матрацы або падушцы, можа за хвіліны разгарэцца ў полымя і спапяліць увесь дом. Аднак практычна ўсе курцы мяркуюць, што сітуацыя знаходзіцца ў іх пад кантролем.

Як правіла, менавіта саманадзейнасць, узмоцненая дозай алкаголю, і становіцца прычынай пажару. Цвярозы чалавек здольны выратавацца сам і аказаць дапамогу іншым, алкаголь жа - засланяе прытомнасць. Ужыўшы спіртное, чалавек становіцца няўважлівым, губляе пачуццё меры, адказнасці....

Тэмпературы недакуркаў дастаткова для ўзгарання гаручых матэрыялаў. Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час згасае, але ачаг тлення пры спрыяльных умовах ператвараецца ў пажар. Чалавек, атрымаўшы смяротную дозу атрутных рэчываў - гіне...

Паважаныя грамадзяне! Нясвіжскі раённы адзел па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў побыце, не дапушчайце курэння ў жылых памяшканнях у стане алкагольнага ап'янення, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаныя. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. Памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць не адно жыццё!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть