image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свята са слязамі на вачах (Мядзельcкі раён)

780

Дзень 9 мая назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Складана знайсці чалавека, якога б ніякім чынам не кранула жудасная вайна, якая забрала жыцці мільёнаў салдат і мірных грамадзян. Гэтая дата застанецца навечна ў календары і заўсёды будзе нагадваць пра тыя страшныя падзеі. Мы ніколі не забудзем подзвігу народа-вызваліцеля, які адстаяў у баях за незалежнасць і цэласнасць дзяржавы, права на мірнае жыццё. Гэта свята захоўваецца ў нашых сэрцах і душах як сімвал вялікага гераізму, храбрасці, адвагі, патрыятызму людзей, якія адстаялі мір на зямлі.

Штогод работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні Дня Перамогі. Гэты год не стаў выключэннем.

У гэты дзень святочнае мерапрыемства разгарнулася каля абеліска воінам і партызанам на беразе возера Нарач. Тут выконваючы абавязкі начальніка аддзела Юрый Іванавіч Вашкінэль усклаў вянок і тым самым ушанаваў памяць загінулых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть