image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Формула бяспекі (Мядзельскі раён)

874

Ва ўсе стагоддзі будучыня краіны была за моладдзю. У наш час ёсць шмат маладых людзей, хто са школьнай лавы займае актыўную жыццёвую пазіцыю: хтосьці дапамагае птушкам і жывёлам, наведваючы гурткі юных натуралістаў, хтосьці ўдзельнічае ў рознага роду акцыях, конкурсах, а хтосьці аддае сілы, ідэі для папярэджання пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Менавіта такімі людзьмі і з’яўляюцца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных.

Спартсменкі, актывісткі і проста прыгажуні ... менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць вучаніц дзяржаўнай установы адукацыі "Нарачская сярэдняя школа № 2" Кацярыну Ракецкую і Дар’ю Матняк.

Турызм прыйшоў у жыццё дзяўчат досыць хутка, бо яны заўсёды былі неабыякавая да паходаў, пасядзелкам ля вогнішча і іншым турыстычным напрамках. Пачынаючы з 6 класа і да сённяшняга дня Каця і Даша наведваюць гурток «Юныя турысты». Не застаецца ў баку і дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў - пажарных, дзе яны таксама займаюць актыўную пазіцыю: конкурсы, спаборніцтвы, акцыі.

-         Успамінаю той дзень, калі ўпершыню паехалі на трэніроўкі па пажарна - ратавальным спорце – спачатку было страшна, але падрымка і прафесіяналізм работнікаў МНС дазволілі переодолеть ўвесь страх. І вось на працягу 3 гадоў я са сваімі сябрамі прадстаўляла Мядзельскі раён на абласных спаборніцтвах па пажарна – ратавальным спорце, якія праходзілі пад Барысавам, - кажа Каця.

А вось Даша не па чутках ведае аб працы выратавальнікаў – пажарных, аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных.

-         Так як праца майго таты і брата напрамую звязана з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і выратаванне людзей, я з самага ранняга дзяцінства мела прадстаўленне аб тым, якая гэта цяжкая прафесія, як праходзяць спаборніцтвы па пажарна – выратавальным спорце. Некалькі год я ўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах і там, з 45 спартсменак заняла 6 месца. Планавала на наступны год палепшыць свій вынік, але нажаль па ўзросту не ўвайшла ў склад каманды.

Не адзін раз дзяўчаты ўдзельнічалі ў раённым злёце выратавальнікаў – пажарных.

-         Спачатку было цяжка асвоіць працу з пажарным рукавом і ствалом, а што такое “мотапомпа” і ўвогуле не разумела, - усміхаецца Кацярына. Аднак узмоцненныя трэніроўкі далі свой вынік. І вось, праз 3 гады, наша дружная каманда Нарацкай сярэдняй школы №2 займае 1 месца на раённым злёце Юных ратавальнікаў-пажарных! Усе былі бязмежна рады, таму што гэтая перамога далася нам вельмі нялёгка. І, вядома ж, валейбол, без якога я не ўяўляю сваё жыццё. Валейболам я хацела займацца з першага класа, але змагла гэта зрабіць толькі ў пятым. Спачатку мы гулялі толькі на ўроках фізкультуры, але пазней да нас у школу прыйшоў трэнер, і ў мяне з'явіліся магчымасць наведваць валейбольную секцыю. Вясной 2018 года я паспрабавала свае сілы ў пляжным валейболе і прыняла ўдзел у абласным Чэмпіянаце па пляжным валейболе сярод дзяўчат 2002-2003 года нараджэння. Спаборніцтвы праходзілі ў Салігорску. Мне было крыху складана, але ўсё ж у эмацыйным паядынку мы занялі 4 месца. Мая сяброўка Даша таксама вельмі актыўна займаецца гэтым відам спорту.

-         Акрамя валейболу і пажарна – выратавальнага спорту ў 2018 годзе я яшчэ пазнаёмілася з такім відам спорта як скалаладжанне, - кажа Даша.

І канечне ж акцыі, конкурсы, розныя мерапрыемствы, якія праходзяць пад эгідай МНС. Дзяўчаты і ў гэту “скарбонку” уносяць свой уклад.

-         Вельмі прыемна было, калі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прапанавалі прыняць ўдзел у мерапрыемстве, якое было прысвечана 50 – годдзю “Зубраняці”. Тут я са сваімі сяброўкамі – таксама актывісткамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных праводзілі розныя конкурсы і гульні. Нават не спалохала мяне тое, што удзельнікамі нашых пляцовак акрамя дзяцей з Беларусі сталі і дзеці з Кітая. Прыйшлося ўспомніць англійскую мову. Увогуле мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі.

Нягледзячы на тое, што спорт і актыўная жыццёвая пазіцыя займаюць велізарную частку жыцця дзяўчат, у школе яны - выдатніцы.

-         Хутчэй за ўсё наш далейшы лёс мы не звяжам з МНС, але ўпэўнены, што тыя навыкі, якія мы набылі ў шэрагах Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных спатрэбяцца нам на ўсё жыццё, - разважаюць дзяўчаты.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть