image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэйды бяспекі (Валожынскі раён)

536

З мэтай папярэджання ўзгаранняў па прычыне выпальвання сухой расліннасці, а таксама некантралюемага выпальвання смецця і невыканання правілаў пры развядзенні вогнішчаў, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся ў чарговыя прафілактычныя рэйды па населеных пунктах i садовых таварыствах раёна.

«Пра тое, што выпальванне сухой расліннасці і траў на корані катэгарычна забаронена, а часам прыводзіць да пажараў, ведаюць усе, аднак кожны год дзясяткі людзей парушаюць правілы бяспекі, кідаюць запалкi ў сухастой, каб хутка навесці парадак”, – адзначалi ратавальнікі падчас рэйдаў. 

Праводзячы прафілактычныя размовы з насельніцтвам, прадстаўнікі МНС у першую чаргу заклікалi грамадзян катэгарычна адмовіцца ад хуткага, але вельмі небяспечнага спосабу навядзення парадку, як спальванне сухой травы і смецця. Не забывалiся нагадаць жыхарам і аб адміністрацыйнай адказнасці, якая пагражае ў выпадку невыканання правілаў пажарнай бяспекі. 

«Спальванне смецця на тэрыторыі домаўладання не забаронена. Аднак неабходна выконваць правілы бяспекі: падрыхтаваць пляцоўку, абкапаць яе, забяспечыць вогнетушыцелем або ёмістасцю з вадой аб'ёмам не менш за 10 літраў і штыкавой лапатай. Мінімальная адлегласць ад будынкаў і збудаванняў павiнна быць не менш за 10 метраў. А перад тым, як пакінуць месца развядзення вогнішча, неабходна патушыць ачаг да поўнага спынення тлення”, – нагадвалi прадстаўнікі МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть