image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Матывы розныя, а вынік адзін…(Мядзельскі раён)

449

Спальванне травы вясной – свядомае знішчэнне навакольнага асяроддзя. З года ў год выратавальнікі канстатуюць той факт, што практычна ўсе вясновыя ўзгаранні адбываюцца па віне чалавека, прычым часцей не ад выпадкова не затушаных запалкі ці цыгарэты, а як вынік усвядомленных дзеянняў. Аднак людзі не лічаць сябе падпальшчыкамі, а наадварот працавітымі і добрымі гаспадарамі, якія наводзяць парадак на сваіх прысядзібных участках.

Штодня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды, падчас якіх нагадваюць жыхарам асноўныя правілы бяспекі, а таксама тое, што невыкананне і парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў паводле часткі 1 артыкулу 23.56 «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» цягне папярэджанне або накладанне штрафу да 30 базавых лічынь; згодна артыкулу 15.57 незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Для замацавання інфармацыі кожнаму ўручаюць наглядна – выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

Закончыўся толькі першы месяц вясны. Спадзяёмся, што сумныя прыклады прымусяць задумацца чалавека пра сваю бяспеку, захаванасці маёмасці – бо вясновыя палы можна спыніць, дастаткова проста трохі падумаць, перш чым кінуць запалку ў сухую траву.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть