image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра тое, як неабачлівасць чалавека магла каштаваць чалавеку жыцця… (Бярэзінскі раён)

909

Ноччу ў нядзелю 29 сакавіка ў весцы Гарэнічы Капланецкага сельсавета Бярэзінскага раёна здарыўся пажар, на якім цудам уцалеў чалавек. Як высветлілася, напярэдадні пажару 38-гадовы мужчына займаўся звычайнымі хатнімі справамі. Распаліўшы печку, ён лег спаць. А прачнуўся ад таго, што стала цяжка дыхаць – гарэў неабачліва пакінуты на печцы матрас. Гаспадар сам пакінуў дом, але яшчэ пэўны час марудзіў з выклікам пажарных: панікаваў, спрабаваў сам справіцца з полымем. Сусед, які сярод ночы заўважыў пажар, пазваніў на лінію 101. Зараз пагарэлец зараз наўрад ці зможа жыць у тым будынку, які яшчэ нядаўна называўся яго домам. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печы атаплення.

Застацца без жылля – бяда. Але ж усе матэрыяльнае можна з цягам часу нажыць. Сапраўдная трагедыя – калі з-за ўласнай неасцярожнасці гіне ў агні чалавек. Пажар у Гарэнічах можна назваць выпадкам шчаслівага ратавання: большасць начных пажараў прыводзяць да гібелі людзей, калі чалавек атручваецца чадам, нават не прачнуўшыся…

Усім домаўладальнікам варта не забывацца пра простыя і такія важныя правілы пажарнай бяспекі. Па-першае, не курыце ў доме. Па-другое, эксплуатуйце толькі адрамантаваныя печы: печка не павінна мець расколінаў, дымаход трэба патынкаваць і пабяліць, не перакальвайце печ і прыбярыце з гарачай ляжанкі ўсе рэчы. Па-трэцяе, электрапрыборы не павінны знаходзіцца пастаянна ўключанымі ў разетцы, выключэнне – халадзільныя і маразільныя камеры. Сачыце за гульнямі дзяцей. Запалкі на відным месцы рана ці позна зацікавяць дзіця, таму прыбярыце іх з поля зроку малых. Устаноўка пажарнага апавяшчальніка – важнае і нават неабходнае мерапрыемства для дбайнага гаспадара: прыбор зрэагуе на задымленне гучным сігналам і зможа выратаваць такім чынам ваша жыццё.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть