image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Увага! Пажаранебяспечны перыяд (Валожынскі раён)

309

Штогод з надыходам вясны выратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай выпальванняў сухой расліннасці і, як следства, павелічэннем колькасці пажараў. Хтосьці выпальвае сухую траву наўмысна, хтосьці пакідае незатушаныя вогнішчы, хтосьці па неасцярожнасці кідае акурак ці запалкі ў сухую траву.

З мэтай прафілактыкі такіх здарэнняў, начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы сустрэўся з працоўным калектывам ЛДД №612 філіял ДЭУ №61 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр». Аляксандр Ігаравіч звярнуў пільную ўвагу на выкананне насельніцтвам правілаў пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях. Распавёў аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці і траў на корані, правілах бяспекі пры спальванні смецця, прывёў прыклады бестурботнасці людзей, якая прывяла да трагічных наступстваў, нагадаў аб мерах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.

- Знішчаныя агнём будынкі, гібель і траўміраванне людзей у пажаранебяспечны перыяд - вынік выпальвання сухой расліннасці, - нагадаў прысутным выратавальнік. 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть