image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Прафілактычная работа ў Бярэзінскім раёне не спыняецца…”

693

10 сакавіка першы намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Лагун наведаў філіял ТАА “ОМА”, каб яшчэ раз нагадаць пра тое, што самае галоўнае – гэта чалавечае жыццё, пагутарыць, да чаго вядзе неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём, якую ролю мае чалавечы фактар і што трэба рабіць, каб зберагчы сваю маёмасць ад агню. Усяго ён наведаў 2 аб’екты сельскагаспадарчага прадпрыемства – машынна-трактарны двор і адміністрацыйны корпус гаспадаркі, што размяшчаюцца ў весцы Міхалёва.

Лічбы статыстыкі пажараў у нашай краіне, Мінскай вобласці і Бярэзінскім раёне, прычыны пажараў, абарона дзяцей, неабходнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў – усе гэтыя пытанні падрабязна разгледжаны падчас выступлення. Людзі задавалі многа пытанняў. Яны датычыліся ў асноўным проціпажарных нормаў пабудовы печы, бяспечных умоў эксплуатацыі электраабсталявання і працадзейнасці пажарных апавяшчальнікаў. Пасля выступлення работнікам філіяла ТАА “Ома” была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть