- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Плыўцы – на старт! (Стаўбцоўскі раён)
3 сакавіка фізкультурна-аздараўленчы комплекс у горадзе Стоўбцы прыняў удзельнікаў першынства раёна па плаванні і ратаванні на вадзе сярод школьнікаў.
“Большасць з нас хоць адзін раз ды бывае ля вадаёмаў, таму і навыкі плавання павінен мець кожны, пачынаючы з дзяцей, – адзначыў намеснік начальніка Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Яўгеньевіч Кожыч. – Канешне, не будуць лішнімі і навыкі ратавання на вадзе – ніхто не ведае, у які момант і ў якім месцы можа спатрэбіцца наша дапамога. Таму будзем вучыцца, спаборнічаць і замацоўваць свае навыкі”.
Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі спаборніцтваў выйшлі на старт. Хлопчыкі імкнуліся даказаць, што з вадою яны “на ты”. Аднак, на жаль, пераможцамі ўсе адразу быць не могуць. У выніку “спартыўнай барацьбы” вызначыліся лепшыя плыўцы і плыўцы-ратавальнікі. Так, пераможцамі ў плаванні сталі:
Карнілаў Арцём (Сярэдняя школа №3 г.Стоўбцы) – 3 месца;
Гарбар Патап (Гімназія №1 г.Стоўбцы) – 2 месца;
Трачэнка Матвей (Сярэдняя школа №3 г.Стоўбцы) – 1 месца.
Пераможцы ў ратаванні на вадзе:
Жыткевіч Антон (Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа) – 3 месца;
Садоўскі Цімур (Навасвержанская сярэдняя школа) – 2 месца;
Канкаловіч Данііл (Гімназія №1 г.Стоўбцы) – 1 месца.
Самыя хуткія ўдзельнікі атрымалі ад арганізатараў спаборніцтваў дыпломы і падарункі, а таксама нагад – не спыняцца на гэтым, а “плыць далей – да новых перамог!”