image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Фінальны акорд Адзінага Дня бяспекі на Старадарожчыне

1305

Пятніца. Другая палова дня. У аграгарадку Паставічы ажыятаж: у рамках Адзінага Дня бяспекі ратавальнікі разам з другімі суб’ектамі прафілактыкі арганізавалі масштабнае мерапрыемства.

Вялікія пажарныя машыны з мігалкамі, спецыяльная тэхніка газавікоў і міліцыі, тушэнне ўмоўнага ўзгарання, аказанне медыцынскай дапамогі пацярпеламу – звычайныя моманты працоўнага дня аврыйных служб. Але сення ў ролі ратавальнікаў выступілі пастаўчане.

Спачатку была практыка. На вялікай пляцоўцы каля Дома культуры былі арганізаваны навучальныя этапы. Першы – тушэнне пажару. Апрануць “баёўку” на хуткасць, а затым патушыць ўмоўнае ўзгаранне вогнетушыцелем – задача не з простых. На наступным этапе ратавальнікі зымітавалі сітуацыю дарожна-транспартнага здарэння з блакіроўкай пацярпелага. Тут усе жадаючыя змаглі апробваць работу пажарнага аварыйна-ратавальнага інструмента.

Асаблівую зацікаўленасць у прысутных выклікала работа кіналагічнай службы Дэпартамента ахраны. Чацвераногі памочнік Рэй бездакорна выконваў усе каманды інструктара і з радасцю пазіраваў для памятнага фотаздымку.

Затым мерапрыемства перамясцілася ў фае Дома культура, дзе усе жадаючыя змаглі паспаборнічаць у конкурсах і віктрынах, падрыхтваных ратавальнікамі. Таксама ўдзельнікам мерапрыемства было неабходна аказаць медыцынскую дапамогу пацярпеламу. Не чакаючы хуткай дапамогі, прысутныя пад пільным кіраўніцтвам ратавальнікаў прыводзілі пацярпелага ў несвядомым стане ў пачуццё, рабіўшы яму непрамы масаж сэрца і штучнае дыханне.

У актавай зале перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі. Так, першы намеснік начальніка Старадарожскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Вілюха ў сваім выступленні засяродзіў увагу на лічбах статыстыкі, прывёў прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым гадах на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі ў цэлым. Прааналізаваўшы прычыны іх узнікнення, ратавальнік звярнуў ўвагу прысутных на правілы паводзін у побыце, на вадзе, у лесе, падмацаваўшы свае словы дэманстрацыяй фільма “Недзцячыя гульні”, які не пакінуў у зале ніводнага абыякавым.

… Панядзелак. Другая палова дня. Жыцце пастаўчан зноў бяжыць у звычайным русле. Але ў паветры вітае атмасфера нечага новага, што прымушае задумацца: а ці усё я зрабіў для таго, каб жыць у бяспекі?

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть